Палітыка

ЗША асуджаюць цкаваньне незалежных СМІ ў Беларусі

28.03.2008 09:16

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак выступіў з заявай аб падзеях апошніх дзён у Беларусі.


"Мы асуджаем сёньняшнія жорсткія захады супраць незалежных мэдыяў у Беларусі, падчас якіх без законных падставаў былі затрыманыя 30 незалежных журналістаў у 12 гарадах, - гаворыцца ў заяве. - Гэта адбылося пасьля брутальнага разгону мірных шэсьцяў у Менску 25 сакавіка, які суправаджаўся дзясяткамі затрыманьняў. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі зноў выявіў сябе як грубая аўтарытарная дыктатура, якая адкрыта парушае правы чалавека і фундамэнтальныя свабоды".

Дзярждэпартамэнт заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць ўсіх тых, хто быў арыштаваны і зьняволены, забясьпечыць, каб усім пацярпелым была аказаная належная мэдычная дапамога, і прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасьці. "Мы таксама заклікаем Беларусь спыніць цкаваньне ацалелых незалежных СМІ, якія надалей стараюцца асьвятляць падзеі ў Беларусі, і паважаць свабоду сходаў, выказваньняў і незалежных мас-мэдыяў у Беларусі", - заявіў Шон Маккормак. 
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Александр Горад:: Минск
28.03.2008 11:06

Уж лучше немного, рикошетом пострадать от санкций введенных против РЕЖИМА, чем будут страдать только люди, гробиться страна и будущее от безнаказанных действий этого РЕЖИМА!


Імя:: апалогія
28.03.2008 15:14

больш няма чым абудзіць грамадства! толькі санкцыі дапамогуць прачнуцца розуму, воле, моцы! толькі праз гэта мужык-беларус будзе прымушаны да змены савецка-атэістычнай сістэмы!

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ