Грамадзтва

Сёньня ў Горках таксама напісалі дыктоўку

26.03.2008 22:36

Пісаць агульнанацыянальную дыктоўку сёньня ўвечары ў рэдакцыю горацкай газэты “Ўзгорак” прыйшлі дваццаць чалавек. Прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская” чытаў журналіст Эдуард Брокараў.


Дванаццацігадовы Віктар Брокараў быў самым маладым удзельнікам агульнанацыянальнай дыктоўкі ў Горках, а шасьцідзесяцігадовая Галіна Мікша – найстарэйшай.

Акрамя Эдуарда й Віктара Брокаравых, на дыктоўку прыйшлі зь дзецьмі Віктар Каралькоў з дачкой Марысяй, Андрэй Юркоў з дачкой Дар’яй ды Уладзімер Арлоўскі з сынам Дзімам.

На фота: наймалодшыя ўдзельнікі дыктоўкі: дванаццацігадовы Віктар Брокараў ды Дзіма Арлоўскі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Жана Мiр'янкова
26.03.2008 23:17

Эта идея без публикаций оценок не имеет смысла. Хотя бы по пятибальной шкале.


Імя:: Алег Горад:: Вільня
27.03.2008 02:55

Малайца,Эдуард!Вельмі цікавы чалавек-я зь ім сядзеў)))Як з прымаўкі,сьмешна такое,канешне,пісаць,але....вось так і жывем!Злачынцы!

Камэнтары 1-2 (з 2)
ПАМЕР ШРЫФТУ