Палітыка

Прэзыдэнт Літвы: “Незалежная Беларусь – наш стратэгічны інтарэс”

26.03.2008 21:46
Тацяна Поклад

Сёньня прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у часе выступу ў Сойме на канфэрэнцыі, прысьвечанай 90-м угодкам Беларускай народнай рэспублікі, вітаў беларускую незалежнасьць і пажадаў посьпеху “нацыі, якая сёньня змагаецца за сваю свабоду і дэмакратыю”.


Валдас Адамкус павіншаваў гасьцей з 90-мі ўгодкамі ўтварэньня БНР і нагадаў, што сёлета Літва таксама адзначыла ў лютым 90-годзьдзе сваёй незалежнасьці.

“Свабодная, незалежная Беларусь – гэта стратэгічны інтарэс нашай краіны. І ня толькі паводле культурных, гістарычных чыньнікаў, якія нам блізкія і важныя. Свабодная незалежная Беларусь дала магчымасьць Літве выйсьць зь ценю і будаваць дачыненьні ў гэтым рэгіёне “вялікага перакрыжаваньня” не паводле нечых патаемных пагадненьняў, а паводле нармальнага суседзкага дыялёгу”, – сказаў В.Адамкус.

Прэзыдэнт Літвы сказаў, што беларусы самі мусяць абіраць свой шлях, але падкрэсьліў, што вялікую заклапочанасьць Літвы выклікае стан дэмакратыі ў Беларусі. Валдас Адамкус заклікаў беларускія ўлады спыніць дзеяньні, накіраваныя супраць грамадзянскіх свабодаў:

“Можна толькі здагадвацца, наколькі абдуманыя такія дзеяньні беларускай улады, калі зь Менску высылаюцца заходнія дыпляматы, затрымліваюцца журналісты зь Літвы і іншых краінаў, калі ламаюцца камэры журналістаў, калі пры перасячэньні мяжы канфіскуецца законная маёмасьць грамадзянаў. Такія дзеяньні мы не падтрымліваем і лічым іх шкоднымі для інтарэсаў саміх беларусаў.

Аднак мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць тыя разумныя дзеяньні, якія накіраваныя на цесныя сувязі з Захадам, з Эўропай. Посьпеху нацыі, якая сёньня змагаецца за сваю дэмакратыю і свабоду!”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Валеры ГРЫЦУК
26.03.2008 22:01

Вялікі дзякуй прэзыдэнту Валдасу Адамкусу і МЗС Чэхіі.
Яны адзначылі БНР і павіншавалі нас. Вялікі дзякуй мэру New-York, які абвесьціў 25-га ў горадзе святам БНР.
Сёньня спадарыня Фэрэра-Вальднэр, ЭўраКамісія, зрабіла Заяву.
А вось чаму ўлада Польшчы, нашых блізкіх суседзяў нічога не заўважыла. Урад,на чале з Тускам, Сейм (парламент), на чале Комароўскім не заўважылі 90 год БНР, не заўважылі брутальныя рэпрэсіі дыктатуры Лукашэнка. Чаму так? Хто ведае ?


Імя:: papruha
27.03.2008 01:48

Tusk, як і любы іншы "ліберал", вельмі далёкі ад паняткаў "кансэрватыўных"- свабода, радзіма, краіна, дэмакратыя.
Назіраў знутры Польшчы тую выбарчую кампанію на працягу некалькіх месяцаў.
І вельмі мне сённяшні польскі прэм'ер нагадваў "маладога" А. Лукашэнку ў ягоных дэбатах з канкурэнтамі ў 1994...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ