Палітыка

Літва апратэставала затрыманьне літоўскіх журналістаў

26.03.2008 20:01

Сёньня амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын быў выкліканы ў міністэрства замежных спраў. Яму была перададзеная нота адносна затрыманьня ў Менску акрэдытаваных у Беларусі літоўскіх журналістаў.


Літва просіць Беларусь правесьці дэтальнае расьследваньне, прадставіць тлумачэньні і вярнуць відэакамэру, незаконна аднятую ў журналістаў літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.

У часе мітынгу 25 сакавіка ў Менску былі затрыманыя журналісты літоўскай нацыянальнай тэлевізіі, міліцыя адабрала ў іх тэхніку і адзьнятыя матэрыялы.

“Такія незаконныя дзеяньні праваахоўчых органаў Беларусі, як гвалт супраць журналістаў, якія выконвалі свае прафэсыйныя абавязкі, – грубае парушэньне дэмакратычнага прынцыпу павагі да свабоды прэсы, якое супярэчыць памкненьню пашыраць дабарасуседскія дачыненьні паміж дзяржавамі. Літва ня можа талераваць парушэньне грамадзянскіх правоў у Беларусі”, – гаворыцца ў прэсавым паведамленьні літоўскага МЗС.

Тлумачэньняў ад амбасадара Беларусі запатрабаваў і генэральны дырэктар Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Кястуціс Пятраўскас і запатрабаваў прабачэньняў перад журналістамі, кампэнсацыі за сапсаваную камэру і вяртаньня канфіскаваных відэазапісаў.

У часе сустрэчы ў літоўскім МЗС амбасадар Беларусі У.Дражын паабяцаў, што па высьвятленьні ўсіх дэталяў інцыдэнту сустрэнецца з генэральным дырэктарам Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі і паспрабуе вырашыць канфлікт.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ