Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
серада, 08 кастрычніка 2008, Менск 03:26
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Дыскусіі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Расклад
Дапамога
ВЫБАРЧЫ ДЗЁНЬНІК
Адзін дзень у БНР
Алесь Рыбачонак. Сапраўднае сьвята
26.03.2008 16:03
Радыё Свабода
Горад рыхтаваўся да сьвята. Туды-сюды сноўдалі муніцыпалітэтчыкі, разьвешваючы бел-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты. Праз колькі дзён, 25 сакавіка – дзевяностыя ўгодкі ўтварэння БНР. Нічога ня скажаш, вялікае сьвята, але не для Міколы. Мікола ішоў па вуліцы імя Езавітава і думаў аб адным – як не сустрэць на сваім шляху паліцыянтаў.
Міма праляталі “мэрсы” і “бугаці”, па ходніках самазадаволена прагульваліся буржуа з жонкамі і дзецьмі. Горад жыў, працаваў, дыхаў паветрам і нават не здагадваўся якая небясьпека над ім навісла.
Мікола памятаў іншае сьвята. 1 студзеня некалькі тысячаў барацьбітоў за правае дзела сабраліся на цэнтральнай плошчы. Таксама былі ўгодкі. Угодкі абвяшчэньня сапраўды народнай, нацыянальнай дзяржавы – БССР. Паліцыянты ў чорных латах, з гумовымі дубінкамі і шчытамі спачатку толькі назіралі за дзеяй, але як толькі маніфэстанты разгарнулі чырвона-зялёныя палотнішчы, рынуліся ў натоўп, вырывалі з рук штандарты, рвалі і тапталі іх. Тапталі самае сьвятое, што ёсьць у сьвядомага беларуса. У той дзень Мікола ўпершыню даведаўся, што такое турэмнае сутарэньне. Дзесяць дзён ён правеў за кратамі за тое, што нібыта лаяўся – а Мікола, насамрэч, толькі асьмеліўся загаварыць на рускай мове. Вось яна, буржуазная дэмакратыя зь яе “справядлівай” канстытуцыяй.
Зьлёгку трымцелі ногі, хваляваньне ахоплівала Міколу, і ён нясьцерпна хацеў павярнуць назад. Але не. Запозна. Трэба ісьці. Мікола накіраваўся проста да завадзкой прахадной. Там яго чакалі. Адзін з ахоўнікаў быў верным сябрам (ён уваходзіў у КПБ(б). Прайшоўшы за ім праз службовы уваход, Мікола апынуўся на тэрыторыі прадпрыемства. Наперадзе да аблокаў узвышалася высачэзная труба-комін – яго мэта.
Першыя дзесяць мэтраў даліся лёгка, Мікола без напругі лез угору, і яму нават падабалася адчуваць сябе крышачку героем. Потым прыйшла стома, слабелі рукі і ватнымі станавіліся ногі. Мікола адпачываў і лез далей. Ён ужо не пачуваў сябе героем, ён проста выконваў цяжкую, але патрэбную працу. Мікола не глядзеў уніз, вышыні ён не палохаўся, яму было не да гэтага.
Апошнія мэтры – і вось Мікола ўжо на самай верхатуры. З заплечнага мяшка ён выцягнуў сьцяг і прымацаваў яго да парэнчаў. З асьцярогай першы раз глянуў у ніз. Рознакаляровыя дахі сягалі аж за далягляд. Па нітках дарог сноўдалі аўтамабілі памерам з запалкавы карабок, як мурашы мітусіліся людзі. Мікола ўцягнуў у сябе паветра. Паветра свабоды і перамогі. Ля яго ног распасьціраўся скораны горад.
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
Госьць онлайн-канфэрэнцыі – Анатоль Лябедзька
Лукашэнка: Мы за вашае пажыцьцёвае старшынства
У.Кунцэвіч: “Нафтан і Полімір выходзяць на старт прыватызацыі”
Раскол у “Маладым фронце”?
Каму выгадна пацяпленьне з Захадам?
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
Бяспройгрышныя гульні з народам
Стуб сустрэўся з апазыцыяй
Ці ўдасца Эўразьвязу дэмакратызаваць Беларусь зьверху?
Сёньня Валянціну Блакіту было б 70
Лукашэнка зноў наведаў КДБ