Палітыка

У Менску затрымана каля сотні чалавек

25.03.2008 23:05

Сёньня ў цэнтры Менску прайшла несанкцыянаваная акцыя ў гонар 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.


Прадстаўнікі апазыцыі хацелі ўрачыста адсьвяткаваць Дзень Волі, ускласьці кветкі да помнікаў народным паэтам. У выніку арыштаваныя каля сотні чалавек.

Сьвяточнай імпрэзы не атрымалася. Плошча Якуба Коласа пасьля абеду была блякаваная міліцыяй, па яе пэрымэтру былі ўсталяваныя мэталічныя турнікеты. Тым ня меней, на падыходах да плошчы з розных бакоў у 18 гадзін час прыйшло каля 2 тысяч чалавек. Людзі не змаглі сабрацца ў адну калёну, былі разьбітыя міліцэйскімі шэрагамі на некалькі груп. У часе выцісканьня дэманстрантаў з плошчы Якуба Коласа міліцыя моцна зьбівала іх, кідала на зямлю.

Найбольш жорстка АМАП абыйшоўся з групай дэманстрантаў, якая імкнулася прайсьці ў цэнтар. Яны былі заблякаваныя ў раёне плошчы Перамогі, зьбітыя і закінутыя ў спэцмашыны. Усяго, паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, у часе акцыі было затрымана каля сотні чалавек. Сярод затрыманых – былыя палітвязьні 
Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч
, актывісты моладзевых арганізацый Іван Шыла, Ільля Богдан, Яўген Афнагель, журналісты “Нашай нівы” Андрэй Лянкевіч і Сямён Печанко. Сярод затрыманых было таксама некалькі непаўнагадовых і грамадзянін Украіны Юры Бірук. Ёсьць сьведчаньні пра моцна пабітых і параненых.

Дэманстранты правялі нядоўгі мітынг ля будынку Акадэміі Навук, адмовіўшыся ад прапанаванага ўладамі шэсьця і мітынгу на плошчы Бангалор.

Некалькі дзясяткаў чалавек было прэвэнтыўна затрымана да пачатку акцыі, у тым ліку – мастак Алесь Марачкін, якога ўначы забралі зь ягонай майстэрні разам з вырабленымі ім плякатамі, і моладзевы актывіст Франак Вячорка. 14 чалавек былі затрыманыя ў Баранавічах, затрыманьні адбываліся ў Віцебску, Магілёве, Горках і іншых гарадах. (Фота - bymedia.net)



 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-10 (з 10)
Імя:: NU BLIN
25.03.2008 23:33

Есть идея сопротивления режиму. Записывается многократно фраза "Живе Беларусь" и по весне, в откритые окна, в скоординированное время, народ включает динамики на полную мощность... Да по всей Беларуси.... Ничего не смогут сделать лукашисты, подохнут от злости. Очень подходит для всех, даже тех кто не ходит ма митинги и любит повозмущаться у себя на кухне....

Блин, столько всего можно придумать.... И с помощью интернета донести до народа. А дальше слово за словом, число знающих об акции будет расти в геометрическои прогрессии. Чартер, Радыё Свабода, Европеиское Радио, Радыё Рацыя! Организуйте и поддержите акцию!

Народ! Будте креативними.

Жыве Беларусь!!!!


Імя:: Ruvim
26.03.2008 00:15

думаю что пора уже обьявить воину Лукашенке и не депламотическую а настоящую. это шизофреника нужно изолировать от людей, пора повторить ему участь Милошевича и Хусейна.


Імя:: Міхась
26.03.2008 00:24

Дзеянні міліцыі жахлівыя. Улада доўга радавалася таму што апазыцыя згаджалася на Бангалор, і моцна пакарала калі народ ён не згадзіўся. Але на тое мы і змагры за свабоду, бо не бярэм толькі тое што улада нам "дазваляе"


Імя:: Игнат Горад:: г.Минск
26.03.2008 06:03

Что толку выпускать Козуина, когда желающих на его место пруд пруди - всего 80 человек.


Імя:: lilia
26.03.2008 06:52

ganba my peramozam Bog z nami!


Імя:: БР
26.03.2008 07:28

"Але на тое мы і змагры за свабоду, бо не бярэм толькі тое што улада нам "дазваляе"."

Психология профессионального вора


Імя:: Яўген
26.03.2008 07:39

Трэба ўрэшце зразумець, што нічога гэтыя акцыі не дадуць. Трэба сядзець і ня рыпацца.


Імя:: ГанкаПартызанка Горад:: Салігорск
26.03.2008 07:58

Млін, колькі можна? Затрыманьні-затрыманьні.... Калі гэта ўжо скончыцца?? Народ выйшаў адзначыць свята Незалежнае БНР, а тут АМАП...Ужо нічога немагчыма зрабіць, ён душыць, як толькі магчыма... Жадаеш пажыць пры дэктатуре - едзь у Беларусь....


Імя:: Сергей
26.03.2008 10:07

Серьезные весенние проблемы у белорусской оппозиции и у лиц тибетской внешности в Индии и Непале.


Імя:: Сергей
26.03.2008 10:16

"... да плошчы з розных бакоў у 18 гадзін час прыйшло каля 2 тысяч чалавек".
-----
Сколько было в прошлом году? Читаем Навiны: "На улицы Минска вышло по разным данным - от 4 до 15 тысяч человек."
http://naviny.by/rubrics/politic/2007/03/26/ic_media_112_589/

Камэнтары 1-10 (з 10)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks