Палітыка

З.Пазьняк: “Рэжыму ўжо засталося нядоўга існаваць”

25.03.2008 17:44

З нагоды 90-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся да беларусаў.


У звароце сп. Пазьняк зазначыў:

“Панаваньне рускага камунізму і каляніяльная палітыка на Беларусі некаторым людзям здавалася бясконцай. Але настаў час і бальшавіцкі ”райх” рассыпаўся, як піраміда з гліняных гаршкоў. Беларусы-адраджэнцы, аб’яднаныя ў Беларускі Народны Фронт, і дзейныя дэпутаты БНФ у парлямэнце зноў ўзьнялі над Бацькаўшчынай сьвяты Беларускі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг свабоды і незалежнасьці. Незалежнасьць Беларусі была вернута 25 жніўня 1991 года пасьля правалу камуністычнага путчу ў Маскве і ў выніку рашучага змаганьня дэпутацкай Aпазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце шляхам наданьня статусу канстытуцыйнага закону Дэклярацыі аб Сувэрэнітэце Беларусі (таксама падрыхтаванай і адваяванай дэпутатамі Народнага Фронту).

Перад нашай краінай тады былі пэрспэктывы дэмакратыі і вольнага разьвіцьця. 25 жніўня 1991 года, гэтак жа , як і 25 сакавіка 1918 года ёсьць вялікія даты нашай нацыянальнай гісторыі”.

Аднак, піша ў звароце З.Пазьняк, сілы былі няроўныя. “Нацыя яшчэ не паправілася, не скансалідавалася духоўна, не аднавілася цалкам ад савецкага вынішчэньня, і акупацыя вярнулася ў вобразе прамаскоўскага рэжыму як рэстаўрацыя савецкай улады на Беларусі”.

З.Пазьняк у звароце выказвае спадзяваньне, што “рэжыму ўжо засталося нядоўга існаваць. Надыходзіць час – і абваліцца разам з гэбоўскай уладай у Расеі антыбеларускі рэжым у Рэспубліцы Беларусь. Ідэалы БНР, за якія мы змагаемся, — вернуцца; адродзіцца сапраўдная незалежная і дэмакратычная Беларусь на грунце нашага гістарычнага Вялікага Літоўскага Княства. І ніхто ўжо не паверне гісторыю ўстыч”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-9 (з 9)
Імя:: дзівак Горад:: менск
25.03.2008 18:24

ды хопіць ужо ухваляць колішняе геройства сёньня мы застралі ў дупе час вылазіць а вось што зноў з расеяй гэта ня добра няўжо пазьняк так гаворыць мы беларусы з братняю русьсю знову


Імя:: дзяўчо
25.03.2008 19:13

шаноўная Свабода, а чаму проста не даць увесь зварот Пазьняка? Навошта адразаць ад яго кавалкі, няўжо б мы і самі не здагадаліся пра што там ідзе размова???


Імя:: Андрэй
25.03.2008 19:20

З.Пазьняк: "І ніхто ўжо не паверне гісторыю ўстыч”.
Мае рацыю Пазьняк. Май 1995 года паказаў гэта досыць яскрава. Насельніцтва ніколі не захоча быць народам. Невядома, колькі дзесяцігоддзяў будзе існаваць гэты рэжым, але вядома, што Пазьняк будзе толькі марыць аб гэтым. Для яго існаваньне скончылася ў 1995 назаўсёды. "І ніхто ўжо не паверне гісторыю ўстыч”.


Імя:: Baracbit
25.03.2008 19:39

Зянон Станiслававiч,можа хоць вы удыхнеце крыху сьвежага паветра у гэтую багну.


Імя:: badger
25.03.2008 21:01

Якія нецярплівыя патрапіліся!..

Зянон мае рацыю- толькі выскаракаемся, але гэтым разам і бяз "дапамогі" расеі.
Тым хаця б самім сабе парадзіць- ў ніх нават ідэй ніякіх няма ня толькі пра будучыню, але і пра мінулае-а гэта, прабачце, на жаль клініка.

жыдам пасьля егіпецкай "чарке ды шкварке " сорак год нібыта спатрэбілася, каб зноў людзьмі звацца, у нас хутчэй атрымаецца-няма сумневу...

Але дзякуй богу, гэта адбудзецца на гэты раз ужо без "халявы"- прыйдзецца адпрацаваць, затое і цаніцца будзе адпаведна.

Са Сьвятам!


Імя:: Сяргейчык
25.03.2008 21:48

Дайце поўны зварот


Імя:: Dzjadulja Горад:: Mjensk
28.03.2008 10:31

Поўны тэкст тут:
http://www.pazniak.org/mdl.php?mdl=art&cat=1&art=138
Зянон ПАЗЬНЯК: “Набліжайма сьветлы час вольнай Беларусі” 25.03.08, 10:00


Імя:: Паша
13.04.2008 09:51

Беларусы аніколі не былі са срашнікамі сябрамі. З імі братаюцца толькі быдларусы.


Імя:: БР
14.04.2008 17:23

Свидетели Иеговы тоже постоянно про приближающийся конец света утверждают. Так что Зенончик не одинок

Камэнтары 1-9 (з 9)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks