Палітыка

І.Рынкевіч выклікаў на тэледэбаты Ўл.Навумава

25.03.2008 16:05

Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч накіраваў міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву прапанову правесьці дэбаты ў наўпроставым тэлеэфіры адносна справы Аляксандра Казуліна.


“Копію прапановы я накіраваў старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму і кіраўніку Нацыянальнага прэс-цэнтру Івану Сакалоўскаму. Мне падаецца, там — найбольш зручнае месца для такіх дэбатаў. А нагода для іх — сёньня споўнілася два гады, як былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна арыштавалі і зьмясьцілі ў турму. Мы дагэтуль лічым, што гэта быў незаконны арышт і незаконны прысуд”.

Нагадаем, улетку 2006 году Аляксандар Казулін быў асуджаны на 5,5 гадоў зьняволеньня за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Сваёй віны палітык ніколі не прызнаваў. У Беларусі і сьвеце дамагаюцца вызваленьня Аляксандра Казуліна, якога лічаць вязьнем сумленьня.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ