Грамадзтва

“Сьвята беларускай душы”

25.03.2008 08:30

Агляд недзяржаўных СМІ 25 сакавіка: “Наша слова”, “Комсомольская правда в Белоруссии”, “Вольны горад”.


Тыднёвік “Наша слова” сёньня выйшаў на дванаццаці старонках замест звычайных чатырох альбо васьмі. Галоўны рэдактар выданьня – Станіслаў Суднік тлумачыць гэта тым, што ў нумары шмат матэрыялаў, прысьвечаных 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Газэта піша таксама і пра юбілеі гісторыка Валянціна Грыцкевіча (75 гадоў) і мастака Алеся Цыркунова (60). Станіслаў Суднік:
 
“Да ўтварэньня БНР друкуем артыкул Насьці Рудак. Можа, у ім нямнога новага, але ён вельмі добра напісаны для тых, хто нічога ня ведае. Тут усё раскладзена па палічках.
 
Водгукі на агульнанацыянальную дыктоўку. Мы ж павінны былі напісаць нешта такое, чаго ніхто не напіша. І мы надрукавалі ўсе вершы, якія чыталі амбасадары. І яшчэ мы пішам пра прэзэнтацыю кніжкі Івонкі Сурвілы”.  
 
Не абыходзіць сьвята і “Комсомольская правда в Белоруссии”. Сёньня яна згадвае, якімі былі межы БНР, піша пра тое, ці была Рэспубліка прызнаная ў сьвеце, ці мела ўласныя грошы. Распавядаецца і аб тым, што нагадвае пра БНР сёньня ў Менску.
 
Сёньняшні нумар незалежнай газэты “Вольны горад”, якая выдаецца ў Крычаве, амаль цалкам прысьвечаны 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі. На першай старонцы надрукавалі здымак першага ўраду БНР. Побач артыкул Максыма Гая “Сьвята беларускай душы”. Журналіст Сяргей Няроўны тлумачыць, чым гэта выклікана:
 
“Расказалі чытачам, каб яны разумелі, што гэта за дата для беларускага народу, як утварылася БНР, у якіх умовах. Зьвязалі гэта з савецкім часам, з сёньняшнім. І павіншавалі чытачоў”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb