Палітыка

Джонатан Мур абвяргае БТ

24.03.2008 19:07

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур заявіў у інтэрвію БелаПАН, што амбасада ня мае шпіёнаў, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі.


Паводле спадара Мура, названыя ў нядаўнім сюжэце на БТ супрацоўнікі амбасады Курт Фінлі і Бэрнард Ніксан зьяўляюцца часткай аховы амбасады і кантактавалі зь мясцовай міліцыяй і Міністэрствам унутраных справаў. Паводле спадара Мура, мець такіх супрацоўнікаў у амбасадзе – звычайная практыка.

Бэрнард Ніксан пакінуў Беларусь яшчэ летам 2007 году, а Курт Фінлі выяжджае зь Беларусі да 27 сакавіка разам зь іншымі супрацоўнікамі амбасады.

Джонатан Мур заявіў, што спадары Ніксан і Фінлі не зьяўляюцца супрацоўнікамі ФБР. Гэта супрацоўнікі дыпслужбы аховы, якая ёсьць часткай Дзярждэпартамэнту.

“У ФБР ёсьць супрацоўнікі, якія працуюць за межамі ЗША, іх пасада звычайна называецца юрыдычны аташэ. Аднак у Менску такога супрацоўніка няма. Юрыдычны аташэ ФБР для дадзенага рэгіёну працуе ў Кіеве. Ён наведваў Беларусь, у яго былі тут сустрэчы, у тым ліку і з прадстаўнікамі МУС. Так што беларускія ўлады цудоўна паінфармаваныя пра рэальнае становішча”, – сказаў Джонатан Мур.

Амбасада ЗША прадставіла сьпіс усіх беларускіх грамадзянаў, якія працуюць у дыпмісіі. “Тут ніякага сакрэту і ніякай змовы няма”, – сказаў спадар Мур.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
24.03.2008 23:05

Конечно Джонатан обязан все отрицать. А то что они здесь крепко замутили, видно и так.


Імя:: Baracbit
25.03.2008 08:30

Са сьвятам вас Беларусы!!!Са сьвятам Беларусь!!!Зь НАШЫМ сьвятам за якое змагалiся нашы дзяды!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!!!!А што наконт пытаньня хто намуцiу то гэта i так бачна-гэта зусiм не той бок аб якiм кажа Зьмiцер.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks