Грамадзтва

Сёньня другі дзень Вялікадня

24.03.2008 12:41

Беларускія каталікі і пратэстанты адзначаюць другі дзень сьвята Ўваскрэсеньня Хрыстовага.


Другі дзень Вялікадня быў абвешчаны выходным днём у сярэдзіне 1990-х гадоў, аднак пазьней гэтае рашэньне было скасаванае з ініцыятывы А.Лукашэнкі. Урачыстыя набажэнствы ў менскіх касьцёлах у першы дзень Вялікадня доўжыліся цягам усяго дня.

Многія вернікі, зь якімі ўдалося пагутарыць ля Чырвонага касьцёлу ў Менску, выказвалі шкадаваньне, што другі дзень Вялікадня – працоўны.

Спадарыня: “Шкада. Трэба было пакінуць выходным. Бо людзям трэба і памаліцца, і адпачыць. Гэта вельмі вялікае сьвята ”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb