Грамадзтва

Мітынг беларусаў каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

24.03.2008 11:01

У суботу, 22 сакавіка, беларусы Амэрыкі, пераважна моладзь, правялі мітынг каля будынку штаб-кватэры ААН на Першай Авэню ў Нью-Ёрку.


На мітынгу гучалі беларускія песьні і вершы, а арганізатары ўсім удзельніцам дарылі бел-чырвона-белыя ружы. Фатаздымкі і відэа з мітынгу ў Нью-Ёрку можна паглядзець тут:

Сьвяточны мітынг у гонар 90-х угодкаў БНР і ў падтрымку змаганьня супраць дыктатуры Лукашэнкі арганізавала Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне беларускай моладзі Амэрыкі (ЗБМА). У мітынгу ўзялі удзел некалькі дзясяткаў чалавек.

У часе мітынгу выступілі старшыня нью-ёрскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка, лідэры ЗБМА Мікалай Цімашэнка і Мікіта Агароднік. Старшыня Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі Мікалай Цімашэнка напомніў пра трэцюю гадавіну падзеяў у Менску на Кастрычніцкай плошчы і заклікаў аддаць даніну пашаны мужнасьці змагароў Плошчы.

Аляксандра Макарук, сяброўка Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі, падзялілася сваімі ўражаньнямі пасьля мітынгу:

''У гэтую суботу я ўзяла удзел у мiрнай дэманстрацыi, прысьвечанай Дню незалежнасьцi нашай краiны. Акрамя таго, што мы мелi мажлiвасьць пабачыць i павiтаць адзiн аднаго, мы згадалi пра цяжкi шлях радзiмы да гэтай выдатнай даты і пра тое, чаму нам загадвалi забыць аб ёй, чаму зьмянiлi наш сьвяты сьцяг i чаму мы павiнны былi сустрэцца тут, у Злучаных Штатах, з плякатамi пад дзьвярыма ААН, а ня з роднымi ў Беларусi. I радасна, i сумна… А павiнна быць шчасьлiва! Хочацца, каб кожны зь беларусаў меў мажлiвасьць вольна сьвяткаваць гэты дзень... Са сьвятам! Гэта наш дзень нараджэньня!”
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Фрабел.
24.03.2008 11:34

Бо гэта сапраўдныя людзі ў сапраўднай краіне з сапраўднай дэмакратыяй !!! А што ж на нашай зямлі ?! А вы прыслухайцесь,
як стогне наша родная Маці-Беларусь :
"Цяжка і балюча адчуваць і бачыць такое, каб на свой юбілей
сапраўдныя мае сыны атрымалі адмову святкаваць у галоўнай зале нашага дому маё свята, а вырадкі адаслалі зноў у хлеў, так зняважыць, так пакрыўдзіць могуць толькі нелюдзі і подлыя здраднікі. Няўжо зноў у нашай хаце будуць гаспадарыць ворагі і
тварыць зло !? Няўжо сапраўдных маіх сыноў і дачок не хопіць, каб абараніць сваю МАЦІ, няўжо дазволіце, каб зноў плявалі мне ў твар, а значыць і вам !? Вызваліце наш ДОМ !!! , пакуль я яшчэ жыву ... "


Імя:: Мікола
25.03.2008 01:08

Добры спосаб захаваньня беларускасьці за мяжой - сумесная праца. Малайцы.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks