Палітыка

Полацкія ўлады не дазволілі пікет да 90-х угодкаў БНР

21.03.2008 09:53

Пікет ініцыятары плянавалі правесьці 25 сакавіка каля кінатэатра "Радзіма". Але ў пісьмовай адмове з гарвыканкаму ім паведамілі, што якраз тым самым часам і ў тым самым месцы сябры БРСМу будуць праводзіць акцыю "Дзень без тытуню".


У гаркаме БРСМу апазыцыйным актывістам паведамілі, што гэтая акцыя нібыта даўно заплянаваная і зацьверджаная ў супольным пляне дзейнасьці моладзевай арганізацыі і гарвыканкаму. Аднак паказаць гэты плян гарадзкое кіраўніцтва БРСМу адмовілася.

Адзін з заяўнікаў пікету, сябар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Мікалай Шарах распавёў Радыё Свабода, што пазнаёміць з гэтым дакумэнтам адмовіліся і ў гарвыканкаме. Загадчыца аддзелу па працы з моладзьдзю Натальля Ганебная заўважыла апазыцыянэрам: "А можа, вы шпіёны!"

Адмову чыноўнікаў полацкія дэмакратычныя актывісты зьбіраюцца абскардзіць праз суд – яны мяркуюць давесьці, што гарадзкія ўлады незаконна замінаюць свабоднаму волевыяўленьню грамадзян.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
21.03.2008 10:20

Загадчыца аддзелу па працы з моладзьдзю Натальля Ганебная заўважыла апазыцыянэрам: "А можа, вы шпіёны!"
Во ж прозвiшча дык прозвiшча. 100% прауда.


Імя:: В Б Горад:: Менск
21.03.2008 14:14

Натальля Ганебная - Вы ўзяты на ўлік як злачынца - парушальнік грамадзянскіх правоў грамадзян Беларусі. Чакайце.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ