Грамадзтва

В.Казуліна: “Дзень Волі стане галоўным сьвятам”

21.03.2008 03:52

Пра сьвяткаваньне Дня Волі разважае дачка палітвязьня Аляксандра Казуліна – Вольга Казуліна.


Вольга Казуліна:
“Адзначаць 25 сакавіка іы  будзем разам з нашым беларускім народам, які стаў для майго таты яго беларускай, вялікай сям’ёй. Таму мы прыйдзем на плошчу, разам з усімі. Возьмем з сабой сьцягі, расьцяжкі. Для мяне першы лёзунг гэта – “Свабоду Казуліну!” 25 сакавіка асацыіруецца ў мяне толькі з адным – арыштам майго таты, якога пасадзілі ў турму на пяць з паловай гадоў. Для мяне найперш гэта мой тата, які ў гэты сьвяточны дзень апынуўся іменна там. Гэта будзе сьвяточная акцыя, мы будзем сьвяткаваць дзень БНР, 90 гадоў. Гэта мусіць быць мірная дэманстрацыя, якой мы пакажам, што мы, беларусы, разам у гэты сьвяточны дзень. І што нам неабыякавая наша радзіма, наша гісторыя”. 

Карэспандэнт
: “Што для Вас асабіста Дзень Волі?”

Казуліна: “Стварэньне БНР стала выключнай падзеяй для нашай беларускай самасьвядомасьці. Гісторыя яна гісторыяй застаецца. Для мяне найперш –гэта будучыня, гэта будучыня нашых дзяцей. Праз некалькі гадоў Дзень Волі стане абавязкова сьвятам найлепшым, самым галоўным у нашай краіне. Я ўпэўнена, што мы будзем жыць свабодна і гэта будзе наша воля. Так атрымался, што менавіта ў гэты дзень тату арыштавалі, гэта Дзень Волі, дзень нараджэньня БНР – усё сыйшлося разам. Значыць гэта лёс. І таму я веру, што ўсё будзе добра”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: Миронов Константин
21.03.2008 21:53

Как они быстро все переползают с одних приёмов на другие !


Імя:: Сергей
22.03.2008 13:05

Тебя не приглашают?


Імя:: Вера
22.03.2008 19:40

Воля!Ё! Ты Сапраўдная!


Імя:: Ramanau Mikalai Горад:: Antwerpen
23.03.2008 13:11

Sa Svjatam Vas. Vytrymki Nadzei i skoraga vygvavennja vashago taty.


Імя:: eolonir Горад:: Менск
23.03.2008 22:48

Трымайцеся, пані Вольга!
Гэтае быдляцтва наўкола нас неўзабаве скончыцца!


Імя:: ZmROcK Горад:: Miensk
26.03.2008 12:47

Alaxandar Kazulin adrozna ad Milinkieviča pakazaū uzor mužnaści dy najvialikšaje addanaści našaje Śviatarnaje ziamli, našaje Radzimie! Dy niachaj niekatoryja pacyfiki-demakratyja kryčeci pra niapravilnaść (!) niekuju jahonaha vyrašeńnia jści ”nam” (a ja tady hedaksama siadziū, choć i na Žodzina) na Vyzvaleńnie, niachaj jany myjuci svaje miadzianki grantaū u svaím brudzie ”aficynaje apazycyí”, mnie daūno palavaci ūžo na íchnyja patasyvyja ūčynki...
Maja nieūmiručaja padtrymka pani Volzie! Trymajmasia!

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb