Палітыка

Сьвяткаваньняў у цэнтры Менску не дазволілі

20.03.2008 14:53

Менскі гарвыканкам не дазволіў ладзіць 25 сакавіка ў цэнтры сталіцы масавае сьвяткаваньне да 90-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Гарадзкія ўлады сёньня далі дазвол на правядзеньне маніфэстацыі толькі па маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Заяўнікі выказалі нязгоду з гэтым рашэньнем і склалі зь сябе адказнасьць за ягоныя наступствы.




У Менскім гарвыканкаме заяўнікаў сьвяткаваньня 25 сакавіка Лявона Баршчэўскага, Анатоля Лябедзьку, Мікалая Статкевіча і Анатоля Сідарэвіча сустрэлі кіраўнік ідэалягічнай управы Генадзь Курбека, намесьнікі пракурора Менску і начальніка гарадзкой міліцыі.

Паводле спадара Лябедзькі, заяўнікі былі гатовыя абмеркаваць кампрамісныя варыянты маршрутаў маніфэстацыі, выказваліся наконт гістарычнай важнасьці БНР, асаблівасьцяў цяперашняй палітычнай сытуацыі. Але іх аргумэнты не падзейнічалі на ўладны бок — было агучанае традыцыйнае ў такіх выпадках рашэньне: дазволіць збор дэманстрантаў ля Акадэміі Навук, шэсьце да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы народаў.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька назваў такую пазыцыю ўладаў дэструктыўнай:

“Мы не падпісваліся пад такім маршрутам, таму ад сёньня з 14 гадзіны 40 хвілін мы не зьяўляемся заяўнікамі. Але разам з тым мы сьведчым, што ў 18 гадзін 25 сакавіка як грамадзяне Беларусі мы будзем на пляцы Якуба Коласа”.

У часе дыялёгу ў гарвыканкаме намесьнік начальніка менскай міліцыі на гэта заявіў: “Я вам абяцаю, што вы будзеце ў турме на Акрэсьціна”.

Спадар Лябедзька гэтую пагрозу ацаніў наступным чынам:

“Улада хоча сапсаваць сьвята, але я думаю, што можна нават сядзець на Акрэсьціна са сьвятам у душы і сэрцы”.

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі кажа, што асабіста ён будзе імкнуцца рэалізаваць ранейшы плян сьвяткаваньня, напрыклад, ускласьці кветкі да помнікаў беларускім паэтам. І ўвогуле зрабіць усё, каб 25 сакавіка адзначалася ў сьвяточным, а не канфрантацыйным фармаце:

“Мы хочам, каб так было, і таму я не заклікаю да нейкіх радыкальных дзеяньняў, але нашае канстытуцыйнае права ў тым, каб адзначаць сьвята так, як мы хочам”.

Дадатковага дыялёгу з уладамі наконт фармату сьвяткаваньня 25 сакавіка не чакаецца, кажа іншы заяўнік акцыі да 90-х угодкаў БНР Мікола Статкевіч:

“Думаю, што ўсё будзе розьніцца ступеньню жорсткасьці падчас акцыі і ступеньню жорсткасьці пасьля яе. Улада вуснамі выканаўцаў прапанавала максымум, на што яна здольная”.

Паводле Мікалая Статкевіча, сёньняшні дыялёг у выканкаме пацьвердзіў, што прадстаўнікі гарадзкіх уладаў не шукалі шляхоў да кампрамісу, а выконвалі распараджэньне з прэзыдэнцкай адміністрацыі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-6 (з 6)
Імя:: васіль Горад:: менск
20.03.2008 17:31

Когда они уже признают што БЕЛАРУСКИ НАРОД НЕ ОСТОНОВИТЬ!!!!!!!!!!


Імя:: Віталь Крук
20.03.2008 18:47

А. Лябедзька: “ я думаю, што можна нават сядзець на Акрэсьціна са сьвятам у душы і сэрцы”.
Ці ня хопіць плясьці глупства, Лябедзька? Калі так хочацца пасядзець, дык браму на Акрэсьціна ніхто не зачыняў. Не падбухторвайце людзей на авантуру. Нічога і ніколі вам ня ўдасца зьмяніць, прынамсі у бліжзйшыя дзесяць -дваццаць гадоў. Зь ветракамі біцца можа толькі вар'ят. Гісторыя пойдзе сваёй дарогаю.


Імя:: купалінка
20.03.2008 22:53

спадар Крук:"Нічога і ніколі вам ня ўдасца зьмяніць, прынамсі у бліжзйшыя дзесяць -дваццаць гадоў. "
лічу,што Лебедзька мае рацыю,а галоўнай мэты -сапсаваць нам сьвята,яны ні гэтымі ні які іншымі спосабамі не дасягнуць!


Імя:: Лысевiч Мiхаiл Горад:: Лiда
21.03.2008 10:03

Справа у ментальнасьцi улады. Наша улада дыктатарская, савецка-расейскага гатунку. Таму нiхто i нiколi не павiнен спадзявацца на тое, што гэтыя хлопцы з кабетами ля дзяржаунага карыта сваiмi дзеяньнямi прызнаюць не тое што БНР, а нават нацыю беларусау з яе гiсторыяй (няйменш слаунай за расейскую) i культурай (ня менш выдатнай чым расейская). Гэтыя людзi наскрозь чужыя тут. Таму "шакалы" Паулючэнкi будуць рабiць тое, што i рабiлi зауседы - бiць з асалодай маньякау. Iншага папросту быць не можа пакуль свае слова не скажа нацыя. А яна маучыць, бо сьвята БНР, цi iншая гiстарычная дата (як ня прыкра) мала хвалюе гэтае насяленьне. Заяуку падаваць трэба, таго патрабуе закон. Але скажу адно, калi народ не гатовы выйсьцi у цэнтры Менску пад наглядам "шакалау", то i не варта нiчога рабiць. Лепш прамаучаць, чым пляваць сабе у душу на Бангалоры.


Імя:: Віталь Крук
21.03.2008 12:56

Лысевіч Міхаіл "Лепш прамаучаць, чым пляваць сабе у душу на Бангалоры." Вельмі добра. Хай урэшце зразумеюць розныя Лябедзькі, што рабіць марную справу яшчэ горш як нічога не рабіць. Калі АМАП і іншыя будуць рыхтавацца і ня спаць ночы, выйдуць на вуліцы і плошчы, а там нікога ня будзе, гэта ня толькі сапсуе ім настрой, але і страты будуць немалыя. (Хто сядзе за краты і заплоціць штраф?)
Лябедзька, калі яму так падабаецца, хай пасядзіць, а не падбухторвае тых, каму хочацца спакойнага жыцьця. Час мітынгаў і плошчаў адышоў у нябыт. Ніколі ўжо не адродзіцца нацыя, бо выраклася сваёй мовы і гісторыі, а ведаць праўду ня хоча.


Імя:: Сергей М. Горад:: Минск
21.03.2008 16:59

Віталь Крук, бред. Буду краток, категорически не согласен с тобой.

Камэнтары 1-6 (з 6)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ