Палітыка

Amnesty International: “Свой імідж Лукашэнка зможа палепшыць учынкамі”

19.03.2008 10:08

У Вялікабрытаніі зьявіліся першыя рэакцыі на тое, што іх суайчыньнік, вядомы ў сьвеце кансультант у галіне PR лорд Тыматы Бэл зьбіраецца палепшыць імідж Беларусі і яе прэзыдэнту


Як заявіў у размове з ВВС прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International Майк Блэйкмар, “калі прэзыдэнт Беларусі сапраўды хоча палепшыць свой імідж, то пра гэты яго намер больш скажуць учынкі, а не словы, якімі прыгожымі яны б ні былі”.

Паводле Блэйкмара, беларускі кіраўнік “павінен спыніць перасьлед і арышты сваіх праціўнікаў, вызваліць з турмаў палітвязьняў, а таксама зрабіць тое, каб у краіне было адменена сьмяротнае пакараньне”

Паводле брытанскіх назіральнікаў, Лукашэнка, праўдападобна, стане самай цяжкай задачай за ўсю кар’еру 66-гадовага майстра PR.

Лорд Бэл, які пасьпяхова кіраваў выбарнымі кампаніямі Маргарэт Тэтчэр, ствараў імідж шэрагу міжнародных кампаніяў, сустрэўся зь беларускім кіраўніком у Менску на мінулым тыдні. Размова ішла пра выпраўленьне адыёзнай рэпутацыі Беларусі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: БР
19.03.2008 12:42

Это естественно, если Лукашенко завтра начнёт, полностью сохранив внутреннюю политику, целовать в задницу США, то послезавтра он сразу попадёт в выдающиеся поборники демократии и прав человека.


Імя:: Васiль 2 БР
19.03.2008 19:01

Не получится, потому что США и хотят именно изменений во внутренней политике. А внешней у него нет.

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks