Палітыка

Лорд Бэл чакае грошай і славы ад зьмены іміджу Беларусі

18.03.2008 15:05

Пра гэта вядомы кансультант ў галіне PR заявіў у інтэрвію маскоўскаму англамоўнаму выданьню «Moscow Times». Ён дадаў, што цягам некалькіх год яго кампанія разьлічвае заробіць мільёны даляраў на Лукашэнку.


Спрабуючы высьветліць усю сур’ёзнасьць словаў 66-гадовага брытанскага паліттэхноляга, журналісты лёнданскай Times патэлефанавалі лорду Бэлу і спыталіся, ці ня цяжка палепшыць імідж краіны, чый кіраўнік аднойчы сказаў: “Ня ўсё зьвязанае з Гітлерам было дрэнным”, лорд Бэл адказаў:

“Я толькі што выйшаў з самалёту”.

“Зь Беларусі?”

“Не, з Жэнэвы”, — пасьля чаго Бэл саркастычна дадаў: “Гэта там, дзе я хаваю грошы”.

Як вынікае з інтэрвію «Moscow Times», Бэл ганарыцца сваёй працай “па адмене палітыкі ізаляцыі” Беларусі. Бэл таксама адзначыў некаторыя пазытыўныя моманты ў апошняй лініі Лукашэнкі. Так беларускі кіраўнік даў зялёнае сьвятло адкрыцьцю офіса Эўракамісіі ў Менску. Таксама ёсьць іншыя прыкметы таго, што Лукашэнка хацеў бы лепшых дачыненьняў з Захадам. Лорд Бэл таксама падкрэсьліў, што яго кампанія атрымае ад Беларусі “мільёны даляраў у наступныя некалькі гадоў”.

Раней БелТА і іншыя афіцыйныя беларускія мэдыі паведамлялі, што падчас размовы зь беларускім прэзыдэнтам Лукашэнкам брытанскі майстра PR спыніўся на тэме ня надта добрай міжнароднай рэпутацыі Беларусі.

“Трэба шмат папрацаваць, каб гэта выправіць, — заявіў лорд Бэл. — Беларусь — гэта спакойная і міралюбная краіна. Вы адыгрываеце своеасаблівую ролю брамы ў геапалітычным і геастратэгічным пляне”.

Паводле брытанскіх мэдыяў, лорд Тыматы Бэл апошнім часам працуе над іміджам францускага лідэра Сарказі — невысокі рост апошняга (165 см) напачатку быў падставай для розных кпінаў на міжнароднай палітычнай арэне.

Сярод кліентаў лорда Бэла — Элізабэт Тэтчар, Барыс Беразоўскі, а таксама кампаніі “Дыснэй”, “МакДоналдс”, “Ролс Ройс”, “Ролекс”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Dr.ValeryHrytsuk
18.03.2008 20:25

to Лорд Бэл - PR-двубой

The PR-game for Mr.BILL – The negative Belarus

I propose the game “ The last dictatorship state Belarus is the very bed state in Europe.
It will be at next Lukashenko’ years.
A result - January 2009


Імя:: papruha Горад:: miensk
18.03.2008 23:07

Калі б А. Лукашэнка хаця б частку грошай такіх небагатых падаткаплацельшчыкаў, якія ён зьбіраецца аддаць to Lord Timothy Bell, праінвеставаў у навукова-абгрунтаваную рэгенерацыю Гістарычнага цэнтра Менску, то другую частку гэтых самых грошай не прыйшлося б увогуле аддаваць, бо рэпутацыя была б ужо выратаваная, і не ў кароткатэрміновай прпэктыве..

Тым больш, што ні Mr.Bell, ні хто іншы будуць проста ня ў стане запрапанаваць нічога больш эфэктыўнага для падняцьця рэйтынгу ня толькі дзейснай адміністрацыі, але й цэлай краіны- ва ўсіх сэнсах.

Калі ж дапусціць, што дзейсная адміністрацыя ня зьменіць сваіх падыходаў да Гістарычнага цэнтра Менска - ніводны PR і ні за якія грошы ніколі ня выратуе рэты рэжым ад ужо "назаўжды" вельмі канкрэтнай памяці "удзячных нашчадкаў".

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks