Шаноўны спадар Садоўскі, па-першае, вялікі дзякуй за інфармацыю аб новым законе; па-другое, цалкам пацьвярджаю ўсё Вамі сказанае пра нямецкія рэаліі. Дадам толькі, што абараніцца ад такога “рэнгену” насамрэч нельга, бо выкарыстоўваюцца “майкрасофтлюкі” ў самой сістэме, але сьляды пасьля такое дзейнасьці ў кампутары (асабліва ў такім адносна слабым як мой) астаюца. Да таго ж часьцяком “рэнген” суправаджаецца правакацыямі праз спам па электроннае пошце (найчасцей падатковае паліцыі і г.д. ). Ну а ў Беларусі, былоб дзіўна, каб “вартаўнікі спакою” не выкарысталі вопыт апервцый у віртуальнае прасторы кітайскіх і расейсіх калегаў і татальнага “гоп-шмону” ў стылі ВЧК. Калі некалькі звычайных гаішнікаў маглі паставіць на мяжу жыцьця і сьмерці некалькі выпадковых грамадзянаў, якія трапілі бы ў аблаву карнікаў пад час вайны, то што могуць сабе дазволіць супрацоўнікі спецслужбаў? Аб якой законнасьці можа ісьці гаворка?!
Што добра для немцаў, для беларусаў -- смерць.:(