Толькі тут:
Кібэрвайна
Менск-Вашынгтон
Праграмы
Расклад
Радыё
Падпіска
Пра нас
Кантакт
Архіў
субота, 05 ліпеня 2008, Менск 08:07
Галоўная
Палітыка
Грамадзтва
Эканоміка
Культура
Блогі
Онлайн- канфэрэнцыі
Тэмы дня: Архіў
Падкаст
RSS
Слухаць
На выбар
Апошняя гадзіна эфіру
MP3
Real Audio
Windows Media
Расклад на сёньня
Дапамога
БЕЛАРУСКІЯ КІБЭРВОЙНЫ
Грамадзтва
"Што будзе з вакзалам?"
14.03.2008 05:31
Радыё Свабода
Агляд недзяржаўнай прэсы
«Комсомольская правда в Белоруссии»
тры паласы пятнічнай “талстушкі” прысьвяціла інцыдэнту з “жывым аўтамабільным шчытом” на шашы Менск — Мікашэвічы. Газэце ўдалося расшукаць пасажыраў той машыны, якую спрабавала затрымаць ДАІ. Маладыя людзі Раман і Вольга заўтра жэняцца. Везьлі з Гомелю да сябе на вясельле сьведку.
Яны прызнаюць, што былі нецьвярозыя. Раману, які быў за рулём, 21 год. Правоў у яго не было. Ні ў той момант, ні калі-небудзь. Ён папросту ніколі не спрабаваў іх атрымаць, хаця аўтамабіль водзіць ужо 7 год. Маладыя людзі былі ўпэўненыя, што змогуць уцячы ад ДАІ, таму і не спыняліся. Але, калі пад’яжджалі да Менску, зразумелі, што наступствы будуць сур’ёзныя.
На першай паласе маладэчанскай
“Рэгіянальнай газэты”
артыкул “Што будзе з вакзалам”? Апавядае журналіст Сяргей Зянько:
У рэдакцыю пазваніў жыхар Маладэчна, які запытаўся, ці сочым мы за ходам рэканструкцыі вакзала. Маўляў, цяпер там мяняюць вокны і зьнішчаюць рэльефную кладку. А гэта ж гістарычны помнік. Мы зьвярнуліся па тлумачэньні да старшыні Камісіі аховы гістарычных помнікаў Маладзечанскага выканкаму. Ён сказаў, што парушэньняў у тым, што адбываецца, няма ніякіх. Бо вакзал зьяўляецца “помнікам мясцовага значэньня” – нават не абласнога. Проста ён быў узяты пад ахову рашэньнем аблвыканкаму”...
У газэце
“Народная воля”
(http://www.nv-online.info/) - пра ўмовы ўтрыманьня ў беларускіх турмах. Адказваючы на пытаньне аднаго з журналістаў пра санітарны стан памяшканьняў, дзе адбываюць тэрмін пакараньня адміністрацыйна арыштаваныя, міністар унутраных справаў Беларусі сп. Навумаў заявіў: "Ня думаю, што трэба даводзіць гэтыя месцы да такога стану, каб туды камусьці хацелася".
Як у турэмных умовах парушаюцца правы чалавека, ці можна гэта неяк зьмяніць і як - шукае адказы газэта.
15 сакавіка краіна адзначае Дзень Канстытуцыі. Ці можна назваць гэты дзень сьвяточным, што варта адзначаць беларусам у гэты дзень? На гэтыя пытаньні “Народная воля” папрасіла адказаць прафэсара Міхаіла Пастухова. На ягоны погляд, погляд экс-судзьдзі Канстытуцыйнага суду, сёньня “Канстытуцыя з важнейшага прававога дакумэнта ператварылася ў маленькую кніжачку, якую вывучаюць хіба што школьнікі і студэнты юрыдычных ВНУ”...
Вы хацелі б выказацца?
Імя
*
Горад
E-mail
Камэнтар
*
Перш чым камэнтар будзе пасланы...
правілы форуму
Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Падзяліся навіной:
Як дзяліцца навіной
ПАМЕР ШРЫФТУ
Выдрукаваць
Пераслаць сябру
Пракамэнтаваць
Іншыя артыкулы гэтага аўтара
40 пацярпелых у шпіталях, зь іх 3 у цяжкім стане
Шушкевіч: “Ахова выцягвае першую асобу зь месца здарэньня”
Міжнародных назіральнікаў у Беларусь адбіраюць па конкурсе
4 ліпеня -- Дзень незалежнасьці ЗША
Хуліганства, тэракт ці правакацыя?
Іншыя артыкулы
Апошнія навіны
40 пацярпелых у шпіталях, зь іх 3 у цяжкім стане
Шушкевіч: “Ахова выцягвае першую асобу зь месца здарэньня”
Міжнародных назіральнікаў у Беларусь адбіраюць па конкурсе
Быць журналістам сярод гангстэраў
Рэжым аховы сьвяточных імпрэзаў не зьмяняецца