Грамадзтва

Амбасада ЗША абвясьціла фотаконкурс

12.03.2008 10:53

Фотаконкурс будзе прысьвечаны Міжнароднаму дню Зямлі. Гэтае сьвята будзе адзначацца 22 красавіка 2008 году


У афіцыйным паведамленьні амбасады адзначаецца, што “Дзень Зямлі" закліканы аб’яднаць людзей плянэты ў справе абароны навакольнага асяродзьдзя. Усясьветная акцыя дня Зямлі пачалася ў ЗША 22 красавіка 1970 году. Традыцыйна ў гэты дзень усе жадаючыя ўдзельнічаюць у добраўпарадкаваньні і азеляненьні сваіх двароў ды вуліц, а таксама ў розных мерапрыемствах, што скіраваныя на прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў навакольнага асяродзьдзя”.

Беларускім фотааматарам прапануецца праз свае здымкі паказаць прыгажосьць і крохкасьць навакольнага асяродзьдзя.

Выстава лепшых здымкаў адбудзецца ў трэцяй дэкадзе красавіка ў адной з менскіх галерэяў.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: суразмоуца
12.03.2008 19:51

Што здымаць?Сьмецьце,якое навокал ляжыць??Зруйнаваныя помнiкi???Забруджанае асяродзе????Альбо як А.Р.у хакей ганяе?????дык гэта па тэлебачаньню кожны дзень бачу!

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb