Палітыка

Моладзь — за эўрапейскую Беларусь

03.03.2008 15:08

Лідэры моладзевага руху заявілі пра свой удзел у грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”.


Сёньня прадстаўнікі незарэгістраваных грамадзянскіх кампаній “За свабоду”, “Jeans за свабоду”, арганізацыі “Малады фронт”, а таксама моладзевых структураў Партыі БНФ і БСДП (Грамада) правялі супольную прэсавую канфэрэнцыю ў сядзібе БНФ. У межах кампаніі “Эўрапейская Беларусь” пройдуць масавыя акцыі й пікеты. Актывісты зьбіраюцца вывешваць эўрапейскія і нацыянальныя сьцягі, распаўсюджваць улёткі з інфармацыяй пра 12 прапановаў да Беларусі з боку Эўразьвязу. Гаворыць адзін зь лідэраў "Маладога Фронту" Артур Фінькевіч:

“Першым нашым буйным мерапрыемствам будзе Дзень Волі 25 сакавіка — 90-я ўгодкі абвяшчэньня БНР. Гэтае сьвята самае важнае для нас у годзе. Гэта проста наш сьвяты абавязак браць там удзел”.

На ўдзельніках прэс-канфэрэнцыі былі сінія майкі з надпісам “Прыйшоў і наш час!” Актывіст кампаніі “Jeans за свабоду” Яўген Афнагель патлумачыў:

“Прыйшоў і наш час” азначае некалькі рэчаў. Прыйшоў час новага пакаленьня беларусаў браць адказнасьць за лёс краіны. Прыйшоў час Беларусі канчаткова, раз і назаўсёды вызначыцца са сваім эўрапейскім выбарам”.


Яўген Афнагель заявіў, што бальшыня маладых беларусаў хоча бачыць Беларусь эўрапейскай краінай:

“Уваходжаньне ў Эўразьвяз можа быць адзінай гарантыяй захаваньня незалежнасьці Беларусі. Мы паставілі сабе задачу разам з астатнімі дэмакратычнымі сіламі сабраць адзін мільён подпісаў грамадзянаў Беларусі за ўваходжаньне ў Эўрапейскі Зьвяз. Гэта будзе ня толькі дэманстрацыяй эўрапейскага выбару беларусаў, нашага жаданьня жыць у свабоднай і эўрапейскай краіне, гэта яшчэ і адказ усім тым людзям, якія адмаўляюць Беларусі ў праве на незалежнасьць. І сёньня мы зьвяртаемся ня толькі і ня столькі да апазыцыйнай моладзі, колькі да ўсіх нашых аднагодкаў, каму не абыякавы лёс краіны. Мы зьвяртаемся да БРСМ. Мы ўсе жадаем аднаго: свабоды й дабрабыту для нашай краіны. І толькі разам мы зможам гэтага дасягнуць”.

Сябра моладзі БСДП (Грамада) Алесь Стральцоў сказаў:

“Для нас 25-га — гэта дзень эўрапейскага выбару Беларусі, ня толькі нашай агульнанацыянальнай салідарнасьці, але і два гады з моманту, як быў арыштаваны Аляксандар Казулін”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: liasecki
03.03.2008 15:33

dze mozna padpisazza .


Імя:: Alies Straltsou
03.03.2008 16:37

U MF, BSDP, BNF, AHP...

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb