Палітыка

У Менску пікетавалі амбасаду Расеі

02.03.2008 21:23

Каля расейскай амбасады ў Менску адбыўся пікет пад лёзунгам: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі ў Беларусі!”.


Яго правялі актывісты незарэгістраваных Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага цэнтру, Беларускай партыі Свабоды і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.


 


 

Каля дзесяці чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам утварылі ланцуг перад расейскай амбасадай. Яны трымалі плякаты: “Не дапусьцім расейскай атамнай зброі на Беларусі!”, “Расейскай ядзернай акупацыі Беларусі – НЕ!”, “Свабоду Беларускай Аўтакефаліі!” і іншыя.





 

Пікет працягваўся некалькі хвілінаў. Яго ўдзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі скандавалі: ”Незалежнасьць!” Міліцыянты перапісалі зьмест плякатаў, але нікога не затрымалі.

 

Лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сяржук Высоцкі сказаў, што новы кіраўнік Расеі мусіць пачуць голас беларусаў:

 

“Мы сёньня прыйшлі разам з нашымі ўкраінскімі сябрамі выказаць свой пратэст супраць плянаў разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі. Мала таго, што Беларусь фактычна зрабілі калёніяй Расеі, цяпер пляны разьмяшчэньня тут ядзернай зброі як і пабудова атамнай станцыі па расейскім праекце – гэта  фактычна пляны зьнішчэньня беларускага народа”.

 

 

 

 

 

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
02.03.2008 23:33

//// ... пляны разьмяшчэньня тут ядзернай зброі як і пабудова атамнай станцыі па расейскім праекце – гэта фактычна пляны зьнішчэньня беларускага народа”. ////

Почему? Атомная станция - это энергетическая безопасность страны, работающие станки на заводах и тепло в наших домах. Бояться у нас в стране АЭС не нужно, тем более будет построена самая современная станция в мире! Бояться нужно старых украинских АЭС, которые представляют для нас реальную опасность. Они там даже не чешутся о разваливающемся чернобыльском саркофаге. Это действительно страшная проблема для всех нас.
Атомное оружие - последняя возможность гарантировать безопасности страны от агрессора, поскольку наша малочисленная армия с обычным устаревшим советским вооружением сегодня крайне уязвима. История нас уже многому научила. Поэтому будем рассуждать так: если в Польше и Чехии размещают радары и ракеты, значит в мире есть угроза и нам с Россией нужно быть такими же предусмотрительными.
Очень важно, чтобы руководство Беларуси доносила и разъясняла наши национальные интересы молодым людям - истинным патриотам и таким лидерам как Сергей Высоцкий, тогда и не будут возникать никому не нужные пикеты у посольства нашего первейшего союзника.


Імя:: Васiль 2 Дмитрий
03.03.2008 01:27

Как голосовалось сегодня, г-н Дмитрий?


Імя:: Мікалай Горад:: Менск
03.03.2008 02:53

Праўда, расія першы вораг.


Імя:: Janusz Горад:: Visla
03.03.2008 10:20

Josc - Vieczny horad. Josc - vieczny vorah.
Im nie dadziena nas palubic, i nie dadziena nas zrazumiec...


Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
03.03.2008 12:16

Украинский флаг к чему? Может и нет среди них белорусов? Действительно, какой нормальный гражданин будет вредить интересам собственной страны. Хорошо, что их мало.


Імя:: Viales
03.03.2008 13:13

Пабудова атамнай станцыі - гэта неабходнасьць, але будаваць яе пры гэтым антыбеларускім рэжыме нельга. Калі мы зараз пабудуем станцыю (усім вядома хто яе будзе будаваць), мы трапім у яшчэ большую залежнасьць ад Расеі.
Атамная зброя на нашай тэрыторыі - гэта злачынства. Беларусь - неатамная нейтральная дзяржава, размяшчэньне тут расейскай атамнай зброі ператворыць нас у першую мішэнь НАТАўскіх ракет.
--
Пікетоўшчыкам выказваю павагу і мегарэспект.


Імя:: Менчук Горад:: Менск
03.03.2008 14:37

Віншую "Дмитрия" з прызначэньнем на адказную пасаду брыгадніка. Вы цяпер лейтэнант ці ўжо капітан КДБ?

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb