Эканоміка

В.Гарбачоў:“92% бізнэсоўцаў ня выканалі ўказ”

У гандлёвым цэнтры “Імпульс” у Менску шэраг боксаў зачынены. На дзьвярах аб’явы: “Не працуе ў сувязі з пераафармленьнем дакумэнтаў”.

01.03.2008 15:04

Сёньня завяршыўся тэрмін льготнага пераходу індывідуальных прадпрымальнікаў у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.


Лідэры прадпрымальніцкага руху заявілі, што ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы перайшла нязначная частка бізнэсоўцаў.

 

Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў заявіў, што толькі 7-8% бізнэсоўцаў пад прымусам альбо дабравольна перайшлі ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Таму ўсяго па краіне будзе каля 12 тысячаў так званых “ЧУПаў”.

“92% не выказалі жаданьня выканаць гэты ўказ. І адпаведна працуюць у старой форме індывідуальнага прадпрымальніка.

Самае галоўнае наперадзе – гэта адмена фіксаванага падатку ад 1 студзеня. Гэта ўсё ўваходзіць ва ўказ №760, таму ён яшчэ да канца ня выкананы. І прадпрымальніцтва яшчэ сваё апошняе слова скажа. Ёсьць катэгорыя прадпрымальнікаў, якая шкадуе, што перайшла ў “ЧУПы” і пачынае афармляць дакумэнты на адмову ад “ЧУПа”.

Нагадаем, ад 1 студзеня гэтага году індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Да 1 студзеня, згодна з указам прэзыдэнта, бізнэсоўцы мусілі перайсьці ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Аднак бальшыня прадпрымальнікаў праігнаравала гэты ўказ. Тады 29 сьнежня кіраўнік Беларусі падпісаў указ, якім працягнуў тэрмін спрошчанага пераходу ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы. Аднак масавай перарэгістрацыі зноў не адбылося, заявіў лідэр рэспубліканскага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка:

 

“Калі ўрад рапартуе, што недзе тысяча перайшла ў “ЧУП”, то літаральна за пару месяцаў наноў адкрылася індывідуальных прадпрымальнікаў каля 15 тысячаў. Зноў зарэгістраваныя індывідуальныя прадпрымальнікі – гэта адказ бізнэсоўцаў на тыя крокі дзяржавы па загону прадпрымальнікаў у “ЧУПы”. Прадпрымальнікі не ідуць у “ЧУПы”. І для таго, каб не адкрываць гэтыя прадпрыемствы, яны альбо зачыняюць гандлёвыя кропкі, альбо яны застаюцца самі, звальняючы сваіх гандляроў, альбо афармляюць у індывідуальных прадпрымальнікаў сваіх гандляроў”.

Паводле Анатоля Шумчанкі, сытуацыя нагадвае “тлеючы канфлікт, які будзе разгарацца пад час палітычных кампаній”.

Напярэдадні прадстаўнікі ўладаў заявілі, што тэрмін спрошчанай перарэгістрацыі пераносіцца больш ня будзе.

Бізнэсоўцы ў Баранавічах зьбіраліся правесьці сёньня сход на каапэратыўным рынку, але ўлады не дазволілі. Сёньня з раніцы рынак знаходзіўся пад пільным наглядам міліцыі. Актывіст Мікалай Чарнавус сказаў:

“Міліцыя, КДБ ведае, што сёньня будзе сход. І сёньня рынак аблажылі. А 8-й раніцы ў дырэктара ўжо былі міліцыянты”.

Адносна сытуацыі зь пераходам у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы спадар Чарнавус сказаў:

“З рынку ніхто ў гэтыя “ЧУПы” не ўступіў – ці то па льготах, ці то бяз льготаў”.

Таксама сёньня баранавіцкія прадпрымальнікі здолелі дамагчыся ад уладаў працягу працы рынка “Камунальны”, які павінны былі зачыніць, паведамляе БелаПАН. Днямі яны даслалі тэлеграму на імя старшыні аблвыканкаму К.Сумара, у якой адзначалася, што калі рынак зачыняць да таго, як будзе падрыхтаваная новая пляцоўка для працы прадпрымальнікаў на каапэратыўным рынку, яны “перакрыюць у горадзе рух па вуліцы Чарнышэўскага”.

Паводле М.Чарнавуса, сёньня гарвыканкам паведаміў прадпрымальнікам, што да адкрыцьця пляцоўкі рынак “Камунальны” працягне працу.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Дмитрий Горад:: Минск
02.03.2008 01:45

Главное, как говорил другой Горбачев - процесс пошел и кому надо, тот перестроился. Ведь дело добровольное. Индивидуальных предпринимателей никто не отменял и не разгонял. Пусть работают сами по себе или совместно с другими ИПшниками. Все же нормально.
Cамо понятие "ИП" - это индивидуальный или семейный бизнес, а нанимать на стороне работников как делается на обычных предприятиях действительно неприемлемо. Получалось, что создание предприятий просто терял всякий смысл.
Наша коммерция и так слишком низкого полета. Прошли безработные 90-е годы и пора стимулировать укрупнение бизнеса. Серьезный бизнес - серьезные деньги и масштабы, а лишних людей отправить на заводы, стройки и в те же ЧУПы. Наверно сами давно заметили, что на рынках слишком много продавцов, а для них мало покупателей. Доходов ни себе, ни другим.
Второй важный момент - равенство условий для импорта товаров (к сожалению, мало кто производит). Поставьте себя на месте владельца или работника крупной фирмы. ИПшники, завозя из Москвы левый товар, сбивали на рынке цены и капитально вредили официальным поставщикам товаров (которых государство наконец соизволило защищать). Получается ЧУПы должны ожесточенно конкурировать между собой, а тут встревает третья сила в лице ИП и создает полный стопор всей их деятельности!
Думаю, ИПшники не должны сильно переживать. Кто захочет, тот выживет за счет отсутствия расходов на содержание офисов, лишних работников и более низких налогов. Они будут прекрасно работать в узкоспециализированных сферах деятельности или на услугах населению где крупному бизнесу работать неудобно и невыгодно. Короче, ИПшники нужны, но им выделяются сопоставимые для их деятельности сектора рынка, закрываются лазейки для нечестной конкуренции и тем самым устраняются конфликты с новыми игроками - средние и крупные коммерческие структуры. Так что решение безусловно правильное, хотя конечно в течение какого-то времени, пока все утрясется, могут быть лихорадки, но затем результаты для умных деловых людей при такой схеме станут более чем благоприятными.
Понятно, что цены неизбежно поднимутся. В любом случае, низкие цены - нищая страна. Это обязательно заставит импортировать товар не через Москву (заниматься примитивной "затаркой" на черкизовском), а ввозить напрямую из стран-производителей или, раз сами настолько бестолковые и неумелые, приобретать лицензию у зарубежных фирм на местное производство/сборку, что создаст дополнительные рабочие места. А теперь подумайте - какой ИПшник будет этим заниматься? Поэтому время прошло для их деятельности в том виде как было.

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb