Культура

Пераможца "Рок-каранацыі" - "Нэйра-Дзюбель"

29.02.2008 23:26

Чакалася, што канцэрт можа быць аншлягавым, але гэтага не адбылося.


Магчыма, у гэтым вінаватыя высокія, як на канцэрты беларускіх выканаўцаў, кошты на квіткі: ад 40 да 65 тысячаў.

Другая акалічнасьць, якая трошкі зьдзівіла, і нават можа быць непрыемна: было вельмі мала прэсы. У адрозьненьне ад мінулых гадоў, калі ўсё аж бурліла ад прысутнасьці журналістаў, сёлета за кулісамі ўсё ціха і спакойна.

Рок-кароны ўручаліся ў 10 намінацыях і было некалькі спэцыяльных прызоў.

"Адкрыцьцё году" – гурт "Дети детей" за альбом "Конверты для снов".

"Прарыў году" – наваполацкі гурт "Фляўс і Кляйн".

"Кліп году" і "Найлепшая песьня году" – "Капитал" ("Ляпис Трубецкой", рэжысэр кліпа - Аляксей Церахаў)

"Выканаўца году" (паводле вынікаў народнага галасаваньня на партале “Тузін гітоў”) – Лявон Вольскі ("N.R.M.").

“Альбом году” — "Stasi" ("Нэйра-Дзюбель").

"Праект году" – альбом "Калыханкі" беларускага прадстаўніцтва дзіцячага фонду ААН (UNISEF).

"Рок-князёўна году" – Вольга Самусік, вакалістка гурта "Тарпач".

Намінацыя "Традыцыя і сучаснасць" – гурт Osimira” (Магілёў) за альбом “Druva”.

Пераможцам "Рок-каранацыі — 2007" стаў гурт "Нэйра-Дзюбель".
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: алесь Горад:: калінкавічы
29.02.2008 23:59

вельмі ж вялікае здавальненне чытаць ў вас пра нашых рокэраў, асабліва пра нэйра-дзюбель. даўно іх не чуваць. Хаць бы з некім паразмаўляць па-нашаму...


Імя:: Вольга
01.03.2008 15:11

А квіткі былі і па 15 тысяч

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb