Грамадзтва

Вернікі плянуюць змаганьне за зьмены ў законе

29.02.2008 18:30

Прадстаўнікі рэлігійных суполак і грамадзкіх арганізацый правялі круглы стол, на якім падсумавалі вынікі кампаніі за свабоду сумленьня.


У рамках кампаніі, якая доўжылася цягам году, было сабрана 50 400 подпісаў грамадзянаў за ўнясеньне зьменаў у Закон аб рэлігіі, а таксама ў Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы. На паседжаньні прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў Чэхіі і ЗША.

Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Павал Севярынец паведаміў “Свабодзе”:

“Галоўная задача паседжаньня – выпрацоўка дзеяньня цяпер, калі мы маем больш за 50 000 сабраных подпісаў. Першы накірунак – юрыдычны. Трэба засяродзіцца на сямі асноўных пунктах, якія трэба ўнесьці ў якасьці зьменаў у заканадаўства. Другі – міжнародны ціск. Цяпер пытаньні парушэньня правоў вернікаў у Беларусі будуць разглядацца ў Эўрапарлямэнце і Кангрэсе ЗША. Падрыхтаваныя звароты ў міжнародныя хрысьціянскія арганізацыі ў ААН, каб прывесьці наша заканадаўства ў адпаведнасьць з усясьветнымі стандартамі”.

Павал Севярынец паведаміў, што вернікі і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый будуць працаваць ва ўсіх накірунках, пакуль ня будуць унесеныя зьмены ў заканадаўства.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Аліна
02.03.2008 03:58

Рэжым. што гвалтоўна растаптаў усе законы і прызнае толькі сілу. раптам стане законапаслухмяным і скарыцца перад негвалтоўнымі метадамі супраціву? Ідэалісты. Толькі сіла скіне яго.


Імя:: victix
02.03.2008 22:44

Daskanala, Siabry!
Padtrymlivaem vas nashymi namahanniami - salidarnyja z vami.
Mizhkanfes. VictIX

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks