Грамадзтва

Горадня: уладальнікам “талерак” пагражаюць судом

29.02.2008 13:34

Жыхарам дамоў на праспэкце Касманаўтаў у Горадні камунальнікі загадалі дэмантаваць спадарожнікавыя антэны. Людзі адмовіліся, цяпер ім пагражаюць судом


Жыхары напісалі калектыўную заяву ў пракуратуру Кастрычніцкага раёну Горадні, каб там ацанілі патрабаваньне зьняць антэны з пункту гледжаньня закону. З пракуратуры заяву накіравалі ў гарадзкое прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Як паведаміў нам адзін з жыхароў, Максім Гармаш, камунальнікі далі пісьмовы адказ. Яны прапануюць атрымаць дазвол на антэны ў гарадзкім упраўленьні архітэктуры. Калі дазволу ня будзе, жыхары павінны дэмантаваць антэны да пачатку красавіка. Інакш камунальнікі разьвяжуць праблему “ў судовым парадку”, — гаворыцца ў лісьце, які атрымалі жыхары дамоў на праспэкце Касманаўтаў.

Праблема ў тым, зазначае Максім Гармаш, што не існуе мэханізму “ўзаконьваньня” спадарожнікавых антэнаў. Таму 29 лютага жыхары дамоў на праспэкце Касманаўтаў накіроўваюць запыт ва ўпраўленьне архітэктуры гарвыканкаму, каб ім афіцыйна адказалі: ці выдадуць дазвол на антэны, якімі яны карыстаюцца ўжо ня першы год.


 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb