Эканоміка

Кіраўнік аўстрыйскага Telekom: “Беларусь лепшая за Брусэль”

29.02.2008 12:51

Пра гэта вядомы аўстрыйскі бізнэсовец, кіраўнік кампаніяў мабільнай сувязі Telekom Austria Group і Mobilkom Austria Барыс Немзіч заявіў у размове з брытанскай Financial Times.


Заява зроблена ў сувязі з чарговай атакай Эўракамісіі на апэратараў мабільнай сувязі. Брусэль падазрае, што міжнародныя роўмінгавыя зборы (плата за карыстаньне паслугамі замежнага апэратара) — гэта вымаганьне грошай з кліентаў, а ня вынік справядлівай канкурэнцыі. На мінулым тыдні Брусэль заклікаў эўрапейскіх электрасувязістаў скараціць роўмінгавыя выдаткі на SMS-паведамленьні і на мабільны доступ у Інтэрнэт. На апошняй адмысловай канфэрэнцыі ў Барсэлёне Эўракамісія нават вызначыла на гэта крайні тэрмін — да 1 ліпеня.

“Беларусь лепшая для бізнэсу, чым Брусэль”, — заявіў Financial Times кіраўнік адной з найбуйнейшых у Эўропе тэлекамунікацыйных кампаніяў Telekom Austria Group Барыс Немзіч. Ён таксама падкрэсьліў: “Да нас у Беларусі паставіліся нашмат лепш, чым у Брусэлі. Гэта не палітычная заява. Так заяўляе бізнэс”.

Барыс Немзіч таксама адзначыў, што “задаволены тым, як беларускія ўлады летась паставіліся да прапановаў кампаніі, калі яна набыла 70% акцыяў Velcom’у за 730 мільёнаў эўра” .

Паводле Немзіча, які нарадзіўся ў Югаславіі, крокі Эўракамісіі па навязваньні кантрольных розьнічных цэнаў нагадалі яму камунізм. “Я жыў пры камунізьме і ненавідзеў гэтыя рэгуляваныя цэны”, — сказаў бізнэсовец.

Немзіч таксама папярэдзіў Брусэль, што ў выніку такой палітыкі ЭЗ могуць чакаць вельмі сур’ёзныя наступствы на гэтым рынку.

"Лібэралізацыя тэлекамунікацыяў дагэтуль была пасьпяховай. Канкурэнцыя ёсьць, і яна працуе. Але павялічыць канкурэнцыю шляхам рэгуляваньня цэнаў немагчыма”, — заявіў кіраўнік кампаніяў мабільнай сувязі Telekom Austria Group і Mobilkom Austria Барыс Немзіч у размове з брытанскай Financial Times.

Нядаўна самы ўплывовы дзелавы часопіс Аўстрыі Trend назваў бізнэсоўца Немзіча “Чалавекам 2007 году”. У якасьці галоўнай прычыны вылучэньня яго кандыдатуры быў выхад кампаніі на рынак мабільнай сувязі Беларусі, набыцьцё кантрольнай долі у беларускім апэратары “Мабільная лічбавая сувязь” (гандлёвыя маркі VELCOM и PRIVET).
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-3 (з 3)
Імя:: z Belarusi
29.02.2008 13:02

Mraz`... taki biznes rana ci pozna vyjdze jamu bokam.


Імя:: Bacian
01.03.2008 14:08

z Belarusi, Вы ўжо вызначыцеся са сваімі пазыцыямі, бо палітыка ЭС ў гэтай галіне сапраўды зусім не ліберальная, так што Немзіч мае рацыю


Імя:: Korj Горад:: Менск
02.03.2008 19:15

На блізкім да манапалістычнага олігополістычным рынку не можа быць вольнага бізнэсу, бо ўвесь вольны бізнэс олігополісты якраз і душаць. Хаўрус паміж імпэрыямі занадта паўсюдная выява, каб пакідаць такія рынкі на самакантроль. Відавочна, што кіраўніку адной з пакрыўджаных антыманапольнымі крокамі імпэрыяў будзе шкада "свайго" бізнэсу, аднак публічныя заявы такога кшталту паказваюць толькі ягонае нежаданьне зразумець адказнасьць перад грамадствам. Ягоная імпэрыя вырасла да тых памераў, калі ягоныя бізнэс-крокі ўжо не будуць пэрсанальна ягонымі, самачыннымі. Цяпер трэба разглядаць свае крокі і з пункту гледжаньня іх уплыву на эканоміку краіны, жыцьцё людзей, тым больш у такой усепранізваючай галіне, як сувязь. Калі ў бізнэсоўца ў замежжы абмежаваная магчымасьць зносінаў са сваімі партнэрамі, то гэта можа прывесьці на макра-узроўні да зніжэньня эканамічных паказчыкаў усёй краіны. Таму калі нават эўрабюракраты, ужо куды нікчэмныя людзі, зацікавіліся не ўласным абагачэньнем, а нейкімі эканамічнымі праблемамі, значыць гэтыя праблемы сапраўды вострыя. Тым больш, што размова, відаць, ідзе галоўным чынам пра ўнутрыэўрапейскі роўмінг - тут навогул сытуацыя жахлівая атрымліваецца - межаў няма, звязнасьць краінаў ЭЗ лініямі сувязі максымальная, значна лепшая, чым напрыклад паміж сталіцай і вёскай унутры краіны, інтэрнэт ганяе пэтабайты інфармацыі амаль бясплатна, а з далібогую sms-ку трэ' плаціць, як быццам бы яе кур'ер адвязе! Колькі ў ёй байтаў? 200? 300? Колкі каштуе перадаць 1 кілабайт хай нават у Беларусь з Брусэлю? Га? А sms?
А інтэрнэт-роумінг? Там жа навогул нічога акрамя колькасьці байтаў, выкарыстаных карыстальнікам не перадаецца паміж краінамі! Роумінг папяровы - т.б. проста кантракт на карыстаньне інтэрнэтам аўтаматычна распаўсюджваецца - і ўсё! За што грошы?! Калі Вы прыедзеце ў іншую краіну з ноутбукам, дык праз wifi Вы зможаце карыстацца інтэрнэт альбо навогул бязкоштава, альбо за той жа кошт, што і грамадзянін тае краіны. Дык там яшчэ праблема Вас вызначыць, дамову хай нават публічнай афертай заключыць, а тут пра Вас усю інфармацыю ваш АпСоС перадае, рахунак Ваш вядомы - аднае выстаўляй лік, дадаўшы маржу ды падаткі паміжкраінныя. "А скульля табе!" - крычаць олігополісты і выстаўляюць рахунак у 100-1000 разоў большы! Гэта бізнэс? Во гэта і ёсьць камунізм-лукашызм - от якраз родную душу ён тут і знайшоў - фактычна гэта падатак з багатых - маеш патрэбу ў безперапыннай сувязі за мяжой, маеш грошы, каб у замежжа ехаць = МАЕШ ГРОШЫ = плаці ў 100 разоў болей. Як у нас падаткі з бэнзыны, кошт інтэрнэту, мыта на плазмавыя экраны ведаеце якая? Во пацікаўцеся. Усё, што лука палічыў luxuries - усё абкладзена стокроць. Вось і Немзіч гэты такі ж. Плоцяць - от і добра!
Ну дзякуй Богу бізнэс эўрапейскі мае лоббі добрае - націснуў на бюракратаў, каб не дарма кавяр елі, а нешта і рабілі. Дрэнна, канечне, калі бізнэсовец лічыць прыймальнымі умовы, калі можна дыктатару падлізнуць і рабіць усё, што заўгодна, але гэта ягоная справа. Проста ў нармалёвых краінах гэта немагчыма - каму б не лізаў, законы выконвай, у тым ліку антыманапольныя. Таму і жывуць лепей, таму гэты Немзіч і змог разжыцца ў эўропе, а не ў сваёй улюблёнай Югаславіі імпэрскай. Звычайна той, хто не разумее законаў бізнэсу, акрамя "Усё маё!", з бізнэсу вылятае - вось і акцыі падаюць у яго. Ну хай кідаецца на шанец, можа ў лукі будзе пры стале, пакуль той яго не аббярэ, як ліпку й не выкіне за дзверы - у адпаведнасьці з луковым разуменьнем закону, каторае так да спадобы Немзічу...

Камэнтары 1-3 (з 3)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb