Грамадзтва

А.Пушкін: “На цэнтральнай плошчы ў Бабры будзе пэрформанс”

29.02.2008 12:08

Мастак Алесь Пушкін адзначыў гадавіну абвяшчэньня БНР яшчэ ў 1989 годзе, наладзіўшы ў Менску адзін з першых пэрфомансаў. Сёлета ён таксама зьбіраецца наладзіць пэрформанс у мястэчку Бобр. І заклікае так зрабіць ва ўсіх астатніх гарадах і вёсках.


Пушкін: “Вельмі важная рэч – каб ідэалы БНР і гэта сьвята 90-годзьдзя – шырыліся па гарызанталі. Каб як мага больш людзей у розных кропках Беларусі адсьвяткавалі гэта сьвята. Вельмі сучаснымі спосабамі. Пачынаць можна з СМСак віншавальных, флэш-мобаў. Я зраблю вельмі проста і крэатыўна...

У нас у мястэчку Бобр ёсьць цэнтральная плошча. Уявіце: пахілыя платы, сельсавет з чырвона-зялёным сьцягам, царква. У цэнтры мястэчкавай плошчы – яркі стол, палошчацца на вятры некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. Сядзіць за сталом Пушкін, вакол двое ягоных дзяцей – Марыйка і Міколка, жонка. На стале – тэрмас з гарбатай, прыгожы пірог, дзе напісана “90-годзьдзе БНР”. Стаіць мальбэрт, на ім закрытая карціна. Падыходзяць дзівакі, пытаюцца, што гэта такое? Я адразаю кавалак пірага і кажу: “Памятайце, 90 гадоў таму Беларусь абвясьціла пра сваю незалежнасьць”. Маленькі такі пэрформанс.

Карэспандэнтка: “А што для вас БНР?”

Пушкін: “Вядома, гэта гістарычная рэч, таму што насьпела шматвяковое жаданьне народу “людзьмі звацца”, і зрабіць сваю ўласную дзяржаву. Толькі факт абвяшчэньня БНР, а потым БССР прывёў да таго, што ў 1991-м была абвешчана незалежнасьць. Таму абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта першае зьвяно ланцужка, якое прывяло да сёньняшняй Рэспублікі Беларусь і якое ўсё ж такі прывядзе да нашай нацыянальнай, нармалёвай, дэмакратычнай прававой дзяржавы. БНР – гэта частка эвалюцыі”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-5 (з 5)
Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
01.03.2008 04:59

Вось спадар Пушкiн гаворыць БНР-гэта першае зьвяно ланцужка.Прабачце,а як быць з ВКЛ?


Імя:: Менчук Горад:: Менск
01.03.2008 11:33

Беларуская нацыя сфармавалася ў 19 стагодзьзі, таму менавіта БНР стала 1-й праяай БЕЛАРУСКАЕ Незалежнасьці.


Імя:: Ramanau Mikalai Горад:: Antwerpan
01.03.2008 11:56

Ales! Use dobra i zadumana ne kepska ale ty use pracjgvaesh guljac u svai zabauki z pefamansami.


Імя:: Валеры
01.03.2008 23:38

Алесь, зьбірай людзей і тлумач, што такое БНР.Каб быць вольным БЕЛАРУСАМ трэба змагацца.


Імя:: Filifionka
02.03.2008 19:40

Ды гэта геніяльная ідэя. Пірог, пачастунак, абрус, сям'я, пляц, вецер. Паэзія чыстай вады. І не прыдзяруцца ўлады. Я б сама падыйшла, пачаставалася й сыйшла. А сталы на вуліцы - гэта нашая традыцыя: хаця б калі паязду вясельнаму дарогу перагароджваюць...

Камэнтары 1-5 (з 5)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb