Грамадзтва

Дзень 29 лютага спрыяе эмансіпацыі жанчын

29.02.2008 08:26

Cёньня 29 дзень лютага, што здараецца раз на чатыры гады, у так званыя “высакосныя гады”. Акрамя таго дадатковы дзень 29-га лютага выпадае менавіта на пятніцу раз на 28 гадоў.

Традыцыйна лічыцца, што народжаныя 29 лютага – людзі шчасьлівыя, адораныя інтуіцыяй і здольнасьцю прадказваць будучыню. Існуе павер’е, што пара, якая пабярэцца шлюбам якраз ў гэты дзень, будзе шчасьлівая ў сваім сямейным жыцьці. У англа-саксонскай традыцыі ёсьць яшчэ адзін цікавы звычай, які паходзіць ажно з 5-га стагодзьдзя нашай эры, з часоў сьвятога Патрыка , патрона Ірляндыі, гэта звычай жаночых залётаў і сватаньня. Жанчына сама магла ў гэты дзень прапанаваць свайму абраньніку руку і сэрца, і адмова лічылася нядобрым знакам.
 
 Паводле паданьня, у 13-м стагодзьдзі каралева Маргарыта Шатляндзкая прыгразіла жаніху штрафам, калі той не прыйме яе шлюбную прапанову. Прынята лічыць, што звычай паводле якога у любоўных справах жанчына мела права выявіць ініцыятыву, магла сама заляцацца, а таксама выключна ў гэты дзень апранаць мужчынскія нагавіцы, выдатна паспрыяў эмансіпацыі жанчын.
 
Насуперак ангельскай традыцыі, грэкі лічаць, што 29 лютага --няшчасны дзень і усяляк пазьбягаюць шлюбаў ў гэты дзень.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb