Грамадзтва

Беларусь -- на 81 месцы ў рэйтынгу нестабільнасьці

28.02.2008 15:53

Індэкс нестабільных дзяржаваў прадстаўлены дзьвюма амэрыканскімі дасьледчымі ўстановамі -- Цэнтрам па глябальным разьвіцьці і Інстытутам Брукінса.


У распрацоўцы рэйтынгу ўлічваліся такія крытэры як эканоміка, палітыка, бясьпека і сацыяльнае разьвіцьцё. Краіны, якія набралі найменшую колькасьць балаў і занялі першыя месцы ў сьпісе, лічацца самымі нестабільнымі, а краіны з найбольшай колькасьцю балаў у канцы сьпісу, наадварот, самымі устойлівымі. Паводле экспэртаў, у Беларусі, якая сярод 141 краіны заняла 81 пазыцыю, найгорш за ўсё з палітычнай сытуацыяй.

Сярод краінаў былога СССР найбольш нестабільнай экспэрты лічаць Расею (65 месца ў сьпісе). Больш стабільнымі за Беларусь прызнаны Малдова (88 месца), Казахстан (89), Грузія (90), а найлепшую 136 пазыцыю заняла Латвія. На 141-м месцы знаходзіцца Славаччына, а на першым Самалі.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ