Палітыка

А.Казулін: “Я дарую Лукашэнку”

28.02.2008 13:45

Аляксандар Казулін заклікаў абвясьціць 2008 год годам БНР. А таксама правесьці кангрэс усіх дэмакратычных сілаў і запрасіць на яго прадстаўнікоў рады БНР.


У асабістых адносінах з Аляксандрам Лукашэнкам Казулін заклікаў пачаць усё з чыстага ліста і забыцца на канфрантацыю. А.Казулін сказаў:

“Я дарую яму ўсё, што перажыла наша сям’я. Мы ўсе ходзім пад Богам і мусім пакладацца на яго волю”.

А.Казулін заклікаў ўсіх сесьці за стол перамоваў з уладамі і знайсьці выйсьце для захаваньня незалежнасьці краіны і пабудовы дэмакратычнай Беларусі.

А.Казулін сказаў:

“Наступіў момант ісьціны”.

А.Казулін не разьлічвае, што яго вызваляць канчаткова ўжо сёньня і ў пэрыяд да 25 сакавіка:

“Я вяртаюся ў калёнію і буду далей спакойна чакаць вырашэньня свайго лёсу”.

Ён сказаў, што на сёньняшнюю пазыцыю паўплывалі падзеі двух апошніх дзён:

“Сёньня я прачнуўся іншым чалавекам”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1 (з 1)
Імя:: Стась
28.02.2008 15:08

Нават пры самым лепшым разьвіцьці сітуацыі і найвыдатнейшых абставінах, дакументы БНР, маючыеся архівы ня мусяць перадавацца раней за 2030 год. РАДА БНР ЁСЦЬ АПОШНІМ РЭАЛЬНЫМ ГАРАНТАМ НАШАЕ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ ! Лічу неабходным засяродзіць увагу заангажаванае грамады на гэтым пункце

Камэнтары 1 (з 1)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb