У Горадні адбылася імша памяці Ірыны Казулінай
27.02.2008 15:23
У Горадні 26 лютага а 19 гадзіне ў Катэдральным касьцёле маліліся за нябожчыцу Ірыну Казуліну.
Набажэнства адбывалася на польскай мове. На яго прыйшлі актывісты Саюзу палякаў, прадстаўнікі палітычных партый.
Як паведаміў кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, яны замовілі імшу як “маральную акцыю па ўшанаваньні памяці вялікай жанчыны Беларусі”.
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы