Грамадзтва

"Мірон" працягвае бел-чырвона-белы маратон

26.02.2008 23:57

Над Віцебскам зноў залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Ён быў вывешаны на даху жылога дома па вуліцы Камсамольскай, насупраць будынку суду Віцебскага раёну.

Апазыцыянэр Барыс Хамайда, які чарговы раз атрымаў зьвесткі з вартых даверу крыніц, распавёў журналістам пра цыдулку, прымацаваную да гэтага сьцяга. У ёй напісана: "У гонар ініцыятара абвяшчэньня БНР і аўтара ІІІ Устаўной граматы БНР Антона Луцкевіча. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон".

Спадар Хамайда нагадаў, што 19 студзеня гэтага году легендарны Мірон распачаў акцыю "Бел-чырвона-белы маратон", прысьвечаную 90-м угодкам БНР. З таго часу з Віцебску зьяўляліся сьцягі ў гонар першага Прэм"еру ўраду БНР Язэпа Воронкі ды іншых гістарычных асобаў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-4 (з 4)
Імя:: Viales
27.02.2008 00:43

Мірон - гэта наш нацыянальны герой.


Імя:: Аліна Горад:: Мінск
27.02.2008 01:33

Таки б маратон ды па ўсёй Беларусі!


Імя:: БР
27.02.2008 06:44

Интересно, у него есть какие-либо доказательства, или пенсионер сочиняет?


Імя:: Алег Горад:: Менск
27.02.2008 09:45

Камэнтар ад БР - гэта хітрыкі КДБіста. Ну, ніяк не вылавіць Мірона, дык можа на такія танныя нажыўкі клюне? Працуй, кдбісьце, працуй, ужо заробіш сваю пахлёбачку...

Камэнтары 1-4 (з 4)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb
ПАМЕР ШРЫФТУ