Палітыка

А.Лукашэнка: “Беларусь не мяняе сваю палітыку”

26.02.2008 19:44

Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік Беларусі, робячы кадравыя прызначэньні.


“Калі мы ідзем на нейкія кампрамісы з нашымі суседзямі, з амэрыканцамі, з Эўразьвязам па пэўных накірунках, гэта не азначае, што мы мяняем палітыку, яна ў нас вызначаная”, – заявіў А.Лукашэнка. “У нас няма той сілы, перад якой мы можам сёньня дрыжаць, прыніжацца і прагінацца. Мы стварылі з вамі гэтую дзяржаву, мы павінны яе абараніць. А ціснуць на нас будуць з усіх бакоў”.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што ў зьнешняй палітыцы “ніякіх кардынальных зьменаў няма і ня можа быць. У апошні час усё часьцей гучаць галасы з розных бакоў, што Беларусь кардынальна мяняе сваю зьнешнюю палітыку. Мы праводзім акуратную зьнешнюю палітыку, і калі мы дзесьці ідзем на кампрамісы, як у апошні час з Эўразьвязам, то я б не сказаў, што мы памянялі вэктар нашай зьнешняй палітыкі і спрабуем, як некаторыя кажуць, заігрываць з Захадам”.

Лукашэнка заявіў, што трэба выбудоўваць нармальныя адносіны з суседзямі, але дадаў, што “калі штосьці супярэчыць нашаму заканадаўству, то як бы нас ні ціснулі і ні цкавалі, мы на гэта ня пойдзем і ад сваёй пазыцыі прынцыпова не адступім”.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-7 (з 7)
Імя:: Мікола Горад:: Літва
26.02.2008 20:11

Прэзыдэнт крыху ухіляецца ад тэмы - застаецца актуальным выхад Беларусі з міжнароднай ізаляцыі асабліва ў ЭЗ накірункубо гэта вялікі рынак і доступ да тэхналёгій, крэдытаў. І тутвыплывае на паверхню цэлы комплекс пытаньняў па радыкальнаму зьмену курса Беларусі як унутры, так і зьнешне, таксама кадравыя праблемы з выканаўцамі гэтага новага курсу. Відавочна Беларусь не можа накінуць усяму цывілізаванаму Сьвету свае стандарты паводзін, таму
мяняць трэба ўсё і як найхучэй, каб з Беларусьсю пачалі размаўляці і ўпускаці да сябе...


Імя:: Jörgen
26.02.2008 22:41

Geta na kont Kazulina?


Імя:: Алесь Горад:: З-пад Менску
26.02.2008 22:48

Ён такога вымавіць не мог. Занадта складана. Прачытаў з цыдулкі.


Імя:: Мiкола Турынскiй
26.02.2008 23:10

Палiтыку ня будзе мяняць не Беларусь а Лукашэнка!А суседзi у яго такiя блiзкiя,як Чавес за 6000 км.


Імя:: acdc
26.02.2008 23:28

A шкада мы так чакаем на змены


Імя:: rex
26.02.2008 23:46

“У нас няма той сілы, перад якой мы можам сёньня дрыжаць, прыніжацца і прагінацца..."
------------------------------------------------------------------------
Калі ён упамінае гэта - значыць ён сапраўды дужа спужаўся сітуацыі вакол Казуліна і яго ўласная калхазная амаральная "палітыка" прывяла да тупіка (адпусціць не хацеў і не адпусціць не ўдалося)


Імя:: Алег Горад:: Менск
27.02.2008 09:30

Прабачце, што па расейску, бо хочацца працытаваць Бялінскага: "Осёл останеися ослом, хотя осыпь его звездами: где надо действовать умом, он только хлопает ушами".

Камэнтары 1-7 (з 7)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Google Bookmarks
ПАМЕР ШРЫФТУ