Грамадзтва

На пахаваньне І.Казулінай хоча прыехаць Д.Крэймэр

26.02.2008 17:30

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэйвід Крэймэр мае намер прыехаць на пахаваньне Ірыны Казулінай.


Прэсавы сакратар эўрапейскага і эўразійскага аддзелу Дзярждэпартамэнту ЗША Чэйз Бімэр паведаміў нашаму радыё: “Крэймэр хацеў бы прыехаць на пахаваньне Казулінай, але тэрміны вельмі кароткія і ёсьць тэхнічныя праблемы”. Ня выключана, што спадар Крэймэр можа не пасьпець атрымаць візу.

Гэты амэрыканскі дыплямат – адна з ключавых асобаў у фармаваньні палітыкі ЗША адносна Беларусі. Ён неаднаразова сустракаўся ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзкімі дзеячамі, у тым ліку і з Ірынай Казулінай. Летась ён вёў перамовы ў Менску зь беларускімі ўрадоўцамі аб магчымых шляхах паляпшэньня двухбаковых адносінаў, у прыватнасьці, аб вызваленьні палітычных вязьняў.
 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb