Грамадзтва

А.Глеб: “Маю гонар гуляць за “Арсэнал”

26.02.2008 14:15

Беларускі футбаліст Аляксандар Глеб заявіў брытанскім мэдыям, што зьбіраецца заставацца ў “Арсэнале” працяглы час і цешыць брытанскіх заўзятараў сваёй гульнёй.


Падставай для такой заявы сталі чуткі пра набыцьцё футбаліста гішпанскім клюбам “Барсэлёна” і некаторымі іншымі.

Аляксандар Глеб сказаў: “Я маю гонар гуляць за “Арсэнал” і спадзяюся, што я буду з клюбам цягам доўгага часу”.

Футбаліст лічыць “Арсэнал” найлепшым клюбам у сьвеце. Ён кажа, што яму пашчасьціла з кіраўніцтвам і што з калегамі па камандзе ў яго склаліся цудоўныя дачыненьні.

Паводле Глебавых словаў, жаданьне пакінуць “Арсэнал” прыходзіла да яго аднойчы, пасьля першага сэзону, калі гульня была не заладзілася. Аднак у той момант яго вельмі падтрымала кіраўніцтва “Арсэналу”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb