Грамадзтва

З Горацкай акадэміі адлічылі студэнта-актывіста І. Пажарынскага

26.02.2008 13:46

Студэнта трэцяга курса аграэкалягічнага факультэту Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Ігара Пажарынскага адлічылі нібыта за непасьпяховасьць у навучаньні.


Студэнт з гэтым не згаджаецца й зьвязвае адлічэньне са сваёй грамадзкай дзейнасьцю. Сваё права вучыцца ў акадэміі ён зьбіраецца адстойваць праз суд.
Мяне “завалілі” складанымі пытаньнямі. Задавалі пытаньні хвілінаў сорак.

Ігар Пажарынскі кажа, што сваіх поглядаў у акадэміі не хаваў. Ён быў карэспандэнтам недзяржаўнай газэты “Ўзгорак”, рэдагаваў студэнцкую газэту “Студэнцкі гарадок”, а таксама зьбіраў подпісы студэнтаў супраць будаўніцтва ў Горацкім раёне атамнай электрастанцыі.

Выкладчыкі папярэджвалі студэнта, што калі ён ня спыніць сваёй грамадзкай актыўнасьці, яго адлічаць з акадэміі.

Сам Ігар Пажарынскі ацэньвае свой узровень ведаў як сярэдні. Сэсіі ён хоць і не на выдатна, але здаваў.

А вось у мінулую сераду на апошнім экзамэне сэсіі камісія была настроеная, каб я яго ня здаў, кажа Ігар Пажарынскі:

“Мяне “завалілі” складанымі пытаньнямі. Задавалі пытаньні хвілінаў сорак. Я адказваў, як мог. Мне сказалі, што ўжо ўсё, ніякіх спраў ня будзе. Я камісіі кажу — дазвольце мне яшчэ раз здаць, я ж ведаю гэты прадмет. Я іх усё ж пераканаў, яны мне дазволілі ў пятніцу яшчэ раз прыйсьці і здаць. Я прыходжу ў пятніцу ў дэканат, а мне сакратарка кажа: ты ўжо адлічаны”.

Пакуль што студэнта Пажарынскага не азнаёмілі з загадам пра адлічэньне. Сёньня ён яшчэ наведваў заняткі
Загад ужо прыйшоў з акадэміі празь непасьпяховасьць. Ён цягам дзесяці месяцаў можа свае правы аднавіць
.

Карэспандэнту “Свабоды” ў дэканаце паведамілі, што загад падпісаны. Студэнт ня здаў экзамэнаў і наагул не адзначаўся вялікімі ведамі. Адлічэньне Пажарынскага з акадэміі ніяк не зьвязана зь ягонай грамадзкай дзейнасьцю, запэўнілі ў дэканаце:

“У нас навучальны працэс, усё астатняе нас не цікавіць”.

Ці меў магчымасьць студэнт пераздаць іспыты? Экзамэнацыйная ж камісія такі шанец яму дала:

“Правільна, ён можа і павінен здаць, каб аднавілі яго, але мы ж яго ўжо адлічылі. Загад ужо прыйшоў з акадэміі празь непасьпяховасьць. Ён цягам дзесяці месяцаў можа свае правы аднавіць”, — зазначылі ў дэканаце.

Ігар Пажарынскі будзе адстойваць сваё права вучыцца ў акадэміі, калі давядзецца, то й праз суд. Пра рашэньне дэканату хлопец ужо паведаміў бацькам, тыя будуць падтрымліваць сына.

Заўтра актывісты Горацкай кааліцыі дэмакратычных сіл плянуюць правесьці на тэрыторыі акадэміі акцыю пратэсту супраць адлічэньня Ігара Пажарынскага.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 1-2 (з 2)
Імя:: Ліс
26.02.2008 14:08

Ну канешне, яны ніяк не звяртаюць увагу на грамадскую актыўнасць. Калі ты шчыруеш у БРСМе. А пры іншых поглядах табе дадуць нездавальняючую адзнаку і ўсё. Прыклад Франака даволі яскравы. Гэта ганебная сістэма Лу цісне і ў вну.


Імя:: Васіль
01.03.2008 00:59

Я вучыўся ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі,але ж праз некаторы час забраў дакументы,бо зразумеў,што гэта не мае(падаўся ў мед.ВНУ,зараз ужо на 2 курсе).Ведаю,што на самой справе адлічыцца з акадэміі "за непаспяховасць'' вельмі складана...Са мною на курсе вучыліся такія,прабачце,дубы(яны і зараз там вучацца).Трымайся,дружа!!!

Камэнтары 1-2 (з 2)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb