Грамадзтва

Спачуваньні сям'і Казуліных ад фонду НЭД

26.02.2008 11:50

Свае спачуваньні з нагоды сьмерці Ірыны Казулінай выказаў Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (Вашынгтон, ЗША).


У лісьце сям'і Казуліных, які падпісаў прэзыдэнт фонду Карл Гешман, сярод іншага гаворыцца:

“Калі Аляксандар Казулін атакаваў рэжым сваімі харызматычнымі прамовамі і пратэстамі, Ірына размаўляла ціхім голасам і заваёўвала сэрцы іншых праз сваю годнасьць і дабрыню. У дадатак да сваёй палітычнай працы, яна была моцным голасам па праблемах беларускіх жанчын. У 2001 годзе, яна заснавала “У промнях надзеі”, грамадзкае аб’яднаньне для жанчын, хворых на рак малочнай залозы. Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі выказвае сардэчныя спачуваньні сп. Казуліну, а таксама дачкам – Вользе і Юліі. Беларусь страціла выбітнага дэмакрата і чалавека”.

 
 
Вы хацелі б выказацца?
Імя *
Горад
E-mail
Камэнтар *
Перш чым камэнтар будзе пасланы... правілы форуму

Камэнтары 0 (з 0)
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
Камэнтары 0 (з 0)
Падзяліся навіной:
Del.icio.us Digg Facebook Google Bookmarks MySpace Windows Live Yahoo Bookmarks Yahoo MyWeb