Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харцызк: «Ніякай Расеі нам не трэба»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У цэнтры гораду Харцызк Данецкай вобласьці, недалёка ад захопленага сэпаратыстамі будынка гарсавету прайшоў мітынг за адзінства Ўкраіны.

У акцыі бралі ўдзел каля 400 грамадзянаў. Яны самаарганізаваліся і прыйшлі на плошчу з мноствам сьцягоў Украіны, каб выказаць сваю падтрымку адзінству краіны.

«Мы прыйшлі без усялякіх палітычных лёзунгаў, ад моладзі да пэнсіянэраў, і многія выступалі і казалі, што нам дадзела гэтая бандыцкая хеўра, якая сёньня ходзіць і камандуе ўсімі, дадзела тое, што можна сёньня быць пабітым за ўкраінскую сымболіку», — сказалі жыхары Харцызку карэспандэнту УНІАН.

Удзельнікі мітынгу заявілі, што «ніякай Расеі нам ня трэба, мы будзем тут жыць, ва Ўкраіне».

Яны запатрабавалі ў сакратара Харцызскага гарсавету, які прыйшоў на мітынг, «тэрмінова павесіць сьцяг Украіны над гарсаветам і зьняць сьцяг няіснай „Данецкай народнай рэспублікі“ або сысьці ў адстаўку».

13 красавіка ў Харцызку без супраціву быў захоплены будынак гарсавету, узьняты сьцяг «Данецкай народнай рэспублікі». А народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Уладзіслаў Лук’янаў заклікаў да фэдэралізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG