Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаліся вайсковыя вучэньні: ці то з расейскімі дэсантнікамі, ці то бязь іх


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На тэрыторыі Беларусі пачаліся сумесныя вучэньні Сілаў спэцыяльных апэрацыяў беларускага войска і аддзелаў паветрана-дэсантных войскаў Расеі, заявіў Дмытро Тымчук, каардынатар украінскай групы «Інфармацыйны супраціў».

Тымчук не падае падрабязнасьцяў вучэньняў у Беларусі, аднак сярод іншага паведамляе, што ў памежных з Украінай раёнах Расеі адбываецца фармаваньне ўдарнай групоўкі расейскіх войскаў. Гэтая групоўка складаецца з вайскоўцаў ПДВ Расеі і спэцназу ГРУ.

Вайсковыя аддзелы заўважаны ў памежных раёнах Расеі, прылеглых да Харкаўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцей Украіны, піша Тымчук.

17 красавіка прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі распаўсюдзіла паведамленьне, што ў беларускім войску працягваецца «праверка баявой гатоўнасьці падразьдзяленьняў і воінскіх часьцей».

«У цяперашні час, згодна з атрыманымі распараджэньнямі, камандзіры і штабы прыцягнутых да праверкі падразьдзяленьняў 11-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады і 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады прыступілі да адпрацоўкі пытаньняў падрыхтоўкі падпарадкаваных падразьдзяленьняў да выкананьня пастаўленых задач, арганізацыі кіраваньня, узаемадзеяньня і ўсебаковага забесьпячэньня», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны, якое цытуе БелаПАН.

Радыё Свабода спрабавала ўдакладніць, ці ўдзельнічаюць у вучэньнях расейскія вайскоўцы. Аднак тэлефоны прэсавай службы Мінабароны маўчаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG