Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ пацьвярджае ваенную агрэсію з боку Расеі


Штурм аддзяленьня міліцыі ў Горлаўцы
Штурм аддзяленьня міліцыі ў Горлаўцы

Дакумэнтальна пацьверджаныя матэрыялы Службы бясьпекі Ўкраіны сьведчаць пра тое, што ва ўсходняй частцы Ўкраіны адбываецца шырокамаштабная ваенная агрэсія Расейскай Фэдэрацыі

Дакумэнтальна пацьверджаныя матэрыялы Службы бясьпекі Ўкраіны сьведчаць пра тое, што ва ўсходняй частцы Ўкраіны адбываецца шырокамаштабная ваенная агрэсія Расейскай Фэдэрацыі, якая ажыцьцяўляецца сіламі разьведвальна-дывэрсійных груп ГРУ (Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне) генштабу ўзброеных сіл Расеі.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар Службы бясьпекі Ўкраіны.

Названыя групы з выкарыстаньнем цяжкага ўзбраеньня захопліваюць будынкі праваахоўных органаў, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня.

Мэтай дзейнасьці гэтых дывэрсійных груп зьяўляецца тэрарызаваньне мясцовага насельніцтва, зрыў перамоваў у фармаце Ўкраіна — ЗША — ЭЗ — Расея і зьнішчэньне ўкраінскіх праваахоўнікаў.

Служба бясьпекі Ўкраіны ажыцьцяўляе мерапрыемствы па дакумэнтаваньні злачыннай дзейнасьці названых груп.

Перамовы расейскіх захопнікаў Славянску з камандаваньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG