Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу намесьніка генпракурора Архіпава накіравалі ў Вярхоўны суд


Аляксандар Архіпаў
Аляксандар Архіпаў

Генэральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу былога намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава, паведаміў журналістам у сераду генпракурор Аляксандар Канюк.

У лістападзе 2013 году ў дачыненьні да Аляксандра Архіпава распачалі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 424 (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэксу.

Архіпаў быў адхілены ад пасады і звольнены з органаў пракуратуры за дзеяньні, якія дыскрэдытуюць званьне пракурорскага работніка і не сумяшчальныя з службай у органах пракуратуры.

Пазьней Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з генэральным пракурорам Канюком распарадзіўся трымаць на кантролі гэтую сытуацыю:

«Сябрукі яго ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п’яны кіроўца. Ня важна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям’я... З дапамогай улады гэтую справу замялі. Што падумаюць людзі, навакольныя, сям’я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасьць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца захады».

У студзені 2014 году на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік генпракурора Аляксей Стук адносна абставінаў крымінальнай справы ў дачыненьні да Архіпава заявіў, што «было ўчынена ДТЗ, загінула дзяўчына». «Малады чалавек пазьбегнуў адказнасьці. У дачыненьні да нашага калегі вядзецца расьсьледаваньне», — сказаў Аляксей Стук. Ён удакладніў, што чалавек, які ўчыніў сьмяротнае ДТЗ, «ня сын чыноўніка».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG