Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнішчальнік над Данецкім гарсаветам (1)


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

Актывісты так званага рускага патрыятычнага руху «Аплот» акупуюць будынак Данецкай гарадзкой адміністрацыі, а над горадам лунае ўкраінскі зьнішчальнік. У горадзе ствараюць камісію, якая зоймецца арганізацыяй 11 траўня рэфэрэндуму аб незалежнасьці Данецкай рэспублікі. У праграме таксама: 16 красавіка першы ў Беларусі апэратар мабільнай сувязі стандарту GSM кампанія Velcom адзначае 15-годзьдзе. І Чарговая гучная крымінальная справа заведзеная супроць высокапастаўленага чыноўніка — былога першага намесьніка міністра лясной гаспадаркі Фёдара Лісіцы. «У Пуціна няма іншага варыянта ўтрымацца пры ўладзе, апроч як пашыраць „імпэрыю“, — лічыць расейскі вайсковы журналіст Аркадзь Бабчанка. — І гэта нарэшце прывядзе да вайны». Фэрмэр Мікалай Вінянкоў з Кармянскага раёну, які ня можа атрымаць у карыстаньне зямлю ў Беларусі, езьдзіць вырошчваць збожжа ў Клінцоўскі раён Расеі. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG