Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні пасьля 14-й гадзіны затрымалі актывістаў руху супраць разбурэньня гістарычнай забудовы. Актывісты знаходзіліся побач з гмахам старога паравога млына на вуліцы M.Васілька, які пачалі разбураць рабочыя.

Алесь Залеўскі паведаміў нашаму радыё па тэлефоне, што іх вядзе ў Ленініскі аддзел унутранх справаў маёр Пятро Ленец.

Міліцыянт сказаў, што інжынэр, які займаўся будынкам, раскажа моладзі пра тое, навошта разбураюць млын. Алесь паведаміў, што затрыманых каля пятнаццаці чалавек.

Раней сёньня Алеся Залеўскага выклікаў па тэлефоне на гутарку афіцэр КДБ, які сказаў, што яму трэба “ўдакладніць дэталі”, але не паведаміў тэмы размовы. Алесь адказаў, што лепей сустрэцца ў другой палове дня, прычым на вуліцы, ва ўправу КДБ ён ісьці адмовіўся.

Алесь Залеўскі — рэдактар гарадзенскага онлайн-радыё “Твой стыль”.



Маладыя актывісты руху “Выратуем Горадню ад разбурэньня” назіраюць за паравым млынам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG