Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Харэўскі: “34 паверхі пакладуць цень на ўвесь Верхні горад”


Альгерд Невяроўскі, Менск У Менску, на тэрыторыі аэрапорту “Менск-1” і авіярамонтнага заводу, зьбіраюцца збудаваць вялікі дзелавы комплекс небасягаў “Менск-Сіці”. Гэта асабістае даручэньне Аляксандра Лукашэнкі. “Менск-Сіці” пачнуць будаваць ужо ў 2009 годзе. Таксама ня выключана, што ў хуткім часе ў самым цэнтры Менску будзе збудаваны новы вышынны гатэль.

Адміністрацыйна-дзелавы і грамадзкі цэнтар “Менск-Сіці” мае паўстаць на тэрыторыі 350 гектараў. Прыкладны кошт гэтага праекту – каля 1 мільярда даляраў.

Зь нядзельных рэпартажаў дзяржаўных тэлеканалаў вынікала, што ў самым цэнтры Менску, каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, можа зьявіцца больш чым 30-павярховы гатэль, а пад Кастрычніцкай плошчай – шматузроўневая аўтастаянка.

Якія наступствы для Менску можа мець рэалізацыя гэтых праектаў?

На думку мастацтвазнаўцы, гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Менску, як і любому мэгаполісу, патрэбны такія вялікія будынкі. Але яны павінны будавацца з патрэбы, а не на загад дзяржавы, будавацца, калі ёсьць рэальны рынак зямлі, які прымушае інвэстараў максымальна эфэктыўна выкарыстоўваць кожны лапік.

А вось што думае Сяргей Харэўскі пра магчымае будаўніцтва гатэлю:

“Будаўніцтва ўпрытык да музэю вайны хмарачосу на 34 паверхі, мякка кажучы, абсалютна недарэчнае. 34 паверхі пакладуць цень на ўвесь Верхні горад. І, улічваючы спэцыфіку ляндшафту, гэты будынак будзе абсалютнай дамінантай усяго Менску”.

Сяргей Тарасаў: “Такія будынкі дэвальвуюць сутнасьць, душу гораду”.
Археоляг Сяргей Тарасаў таксама сумняецца ў мэтазгоднасьці будаваць шматпавярховы гатэль у цэнтры гораду.

“Такі хмарачос – як гвалт над усёй нашай менскай гісторыяй, – гаворыць Сяргей Тарасаў. – Археалягічнай і архітэктурнай гісторыяй. Бо такія будынкі дэвальвуюць сутнасьць, душу гораду. Як гэты саркафаг – Палац Рэспублікі – цісьне сваёй махінай на старажытныя касьцёлы і кляштары, так гэты больш чым 30-павярховы небасяг іх проста зьнішчыць”.

Сяргей Харэўскі заўважае, што будаўніцтвам шыкоўных будынкаў і палацаў улады хочуць стварыць у людзей ілюзію бурнага эканамічнага росту Беларусі. “Зьнішчаюцца апошнія рэшткі старасьвеччыны ў розных гарадох, каб людзі памяталі толькі помнікі цяперашняй эпохі”, – лічыць мастацтвазнаўца.

• Акцыя ля кляштару бэрнардынцаў у Менску: фотарэпартаж , 16.05.2007 • Партыя БНФ – пра руйнаваньне гістарычных помнікаў у Горадні і Менску, 01.05.2007 • Якая будучыня ў гістарычнай Горадні?, 19.04.2007 • У Верхнім горадзе пашыраецца “экскаватарная археалёгія” , 22.03.2007 • Менскі кляштар бэрнардынаў можа стаць пяцізоркавым гатэлем, 20.03.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG