Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” судзяцца з чыноўнікамі


Любоў Лунёва, Менск 26 красавіка а дзясятай раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца разгляд скаргі заяўнікаў акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Яны не задаволеныя дзеяньнямі чыноўнікаў Менгарвыканкаму.

Заяўнікі просяць суд адмяніць рашэньне чыноўнікаў, якія самавольна, без папярэдняга ўзгадненьня з арганізатарамі, зьмянілі маршрут і фармат масавай акцыі.

У заяўцы арганізатары “Чарнобыльскага шляху” плянавалі шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі.

Чыноўнікі дазволілі збор каля Акадэміі навук, а шэсьце да капліцы на вуліцы Карастаянавай, што каля плошчы Бангалор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG