Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 160 чалавек загінулі ў Багдадзе


Радыё Свабода Сёньня ахвярамі некалькіх тэрактаў у Багдадзе і яго прымесьцях сталі болей як 160 чалавек.

Найбольш загінула ў шыіцкім раёне Садрыя – болей за 90 чалавек. Таксама там былі параненыя каля 115 чалавек. Тым часам амэрыканскія вайскоўцы паведамляюць, што ў часе рэйду яны забілі пяць іракцаў і затрымалі яшчэ 30, калі тыя ўчынілі ім супраціў.

Сёньня ж брытанскае камандаваньне перадало ірацкім сілам кантроль за бясьпекай у паўднёвай правінцыі Майсан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG