Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Дзяніса Дзянісава трымаюць у віцебскім сьледчым ізалятары №2


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэта пацьвердзіў дзяжурны сьледчага ізалятару. 27 лютага маці актывіста Раіса Дзянісава перадала сыну перадачу: харчы і цёплае адзеньне. Сустракацца з сынам ёй не дазваляюць. Паводле Раісы Дзянісавай, 28 лютага да Дзяніса пойдзе адвакат, ад якога яна спадзяецца даведацца пра вылучанае абвінавачаньне.

Нагадаем, 25 лютага Дзяніса Дзянісава вывезьлі з гомельскага сьледчага ізалятару ў Віцебск, але высадзілі зь цягніка яшчэ да гораду. Раіса Дзянісава распавяла, як спрабавала сустрэць сына на віцебскім вакзале:

“Калі прывязуць, было невядома. Бегала па вакзале, сустракала цягнікі. Ведаеце, як сэрца маці непакоіцца… Але нічога. У нядзелю пайшла ў ізалятар, хацела перадачу перадаць, але ў нядзелю і панядзелак перадачаў не прымаюць, таму нічога не казалі. Толькі сёньня прынялі перадачу”.

Дзяніса Дзянісава затрымалі яшчэ 16 лютага. Летась супраць яго завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў “арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Паводле гэтага артыкулу актывісту пагражае да трох гадоў зьняволеньня.

Між тым сваякі Дзянісава не выключаюць, што артыкул абвінавачаньня зьменяць, бо ягоную справу перадалі іншаму сьледчаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG