Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Над Віцебскам ізноў лунаў "Міронаў" сьцяг</B>


Радыё Свабода, Віцебск Бел-чырвон-белы сьцяг зьявіўся а 10-й вечара над домам №25 па вуліцы Максіма Горкага. Ён быў узьняты на даху жылой "чатырохпавярхоўкі".

Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, да сьцягу прымацавана цыдулка са словамі "З павагай да нашых Дзядоў. Мірон". Як кажа спадар Хамайда, пра гэта яму стала вядома з пэўных крыніцаў, вартых даверу.

Нацыянальны сьцяг быў узьняты да Дня памяці продкаў. Але пралунаў ён нядоўга. Праз паўгадзіны ў двары зьявіліся два міліцэйскія легкавікі, і супрацоўнікі Першамайскага РАУСу, зьняўшы сьцяг, забралі яго з сабой пастарунак.

• Мірон віншуе з Днём беларускай вайсковай славы , 8.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG