Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліцэісты правялі ўрачыстую лінейку каля свайго колішняга будынку (фота)


Любоў Лунёва, Менск Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, ліквідаваны беларускімі ўладамі ў 2003 годзе, правёў урачыстую лінейку каля былога будынку ліцэю на Кірава, 21.

У будынку зроблены рамонт, на былой ліцэйскай браме і на фасадзе будынку ўжо вісяць шыльды "Суд цэнтральнага раёну Менску". Ліцэісты не пайшлі ў будынак, яны замацавалі кветкі на браме ліцэю.

Дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас выступіў перад ліцэістамі і іх бацькамі і паведаміў, што ён упэўнены ў тым, што будынак урэшце будзе належаць дзецям.











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG